Падтрымайма Дзьмітрыя Якубовіча!

Наш сябар і калега, выдатны натураліст, бёдуотчар і адзін з найлепшых беларускіх фотаанімалістаў новага пакалення Дзіма Якубовіч трапіў не па сваёй віне 13 ліпеня ў аўтамабільную аварыю.

У яго састрасенне мозга, моцны ўдар лёгкага і зламаныя 6 рэбраў, некаторыя больш чым у адным месцы. На жаль, як ускладненне, пачала развівацца пнеўманія.
З сённяшняга дня Дзіма знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні шпіталя хуткай дапамогі ў Гродна.
Трымаецца ён добра, але, на жаль, ён у самым пачатку лячэння і яму (хаця б у бліжэйшыя дні і тыдні) неабходная наша падтрымка.
Калі ласка, патэлефануйце яму ці дашліце СМС на яго нумар (мтс) +375 297 808776 і падтрымайце добрым словам і пажаданнямі.

Дзіма – пераможца сёлетняга Гродзенскага абласнога фотаконкурсу “Нашы птушкі-2011” і прызёр мінулагодняга фотаконкурсу АПБ “Птушка ў аб’ектыве”. Яго здымкі бачылі тысячы гледачоў не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Чэхіі, Польшчы і іншых краінах.
У сёлетнім нумары часопіса АПБ “Птушкі і мы” змешчаны яго выдатны артыкул пра зязюляў, яго падоўжаны варыянт можна прачытаць і паглядзець тут: http://www.birdwatch.by/naziranni/992
Яго цікавыя фотаздымкі змешчаны ў многіх выданнях АПБ, у кнігах і на налепках.

Яго галерэя на нашым сайце тут:  Oh-Voegel
На здымку – Дзіма з прызам за перамогу ў фотаконкурсе “Нашы птушкі-2011”

На гэтую тэму:

На картмаксімуме з Птушкай 2011 году здымак гарадзенскага фотаанімаліста

Дзьмітры Якубовіч - абсалютны пераможца Гродзенскага абласнога фотаконкурсу "Нашы птушкі-2011"
 

Поздравляем Дмитрия Якубовича с выходом в финал “Золотой черепахи”

Comments

13 июля мы как раз должны были встретиться, чтобы передать Диме авторские экземпляры фотоопределителя животных и растений Беларуси, выпущенных для Зеленых школ в рамках проекта ЕС/ПРООН, мы еще не доехали до места встречи, когда мне позвонили и сообщили об аварии. Дима, держись. мы думаем о тебе, очень надеемся, что все обойдется и здоровье будет полностью восстановлено! Надо чтобы врачи не подвели.

Дмитрий передает всем огромное спасибо за поддержку. Ему было очень приятно получить Ваши  СМС  и звонки. На сегодняшний день ему уже значительно лучше. Вчера смог встать и немножко походить. Врачи говорят, что очень легко отделался. Если так и дальше пойдет дело, то возможно скоро выпишут из больницы! Подробнее об аварии можно посмотреть здесь

http://gaigrodno.by/?left=%CD%EE%E2%EE%F1%F2%E8&id=7426

Еще раз огромное всем спасибо!!!!

Ну і дзякуй Богу, што папраўляецца!

Дарэчы, для тых, хто хоча наведаць Дзіму, ён ляжыць на 4 паверсе (хірургічнае аддзяленне) ў 19 палаце Шпіталя хуткай дапамогі.

 Дзіма, трымайся! Добры настрой і усмешка робяць яшчэ больш цудаў, чым лекі! Хутка пралёт кулічкоў... на "тваёй" лужы яшчэ не стаіць засідка....   :-)

Огромное спасибо всем за поддержку!!!

Наконец-то я выписался из больницы. Травмированное лёгкое выздоровленно, по словам врачей, последствий в будущем быть не должно :)   Осталось залечить многочисленные переломы рёбер, но это уже мелочь...

Эх, завтра с рассвета на очистные!!!