Званец 2009,альбо як мы ўлічвалі чаратовак

02.08.2009 - 22:49 | Luna
27 чэрвеня павінны былі пачацца улікі ў заказніку Званец. У гэты дзень выдалася добрае надвор’е,свяціла сонца.З самага пачатку дня пачаліся “непрыемнасці”, У аўтобусе Ваўкавыск – Кобрын,на якім мне давялося дабірацца,зламаўся кандыцыянер,і вокны былі без фортачак,некалькі гадзін я адчуваў сябе сялёдкай,якая едзе у вялікай белай банцы.Вось станцыя Кобрын ,і не тое што выхожу,я выбягаю з аўтобусу,каб падыхаць свежым паветрам.дараз у званю У.Малашэвічу,спытаць калі забяруць..дзесьці праз гадзіну,або мы або Фянчук,чакай…Чакаў пяць гадзін…нарэшце прыехаў Віктар.за поўгадзіны дабраліся да вёскі Навасёлкі,у якой давялося пражыць бліжэйшы тыдзень.

      У гэты дзень выдалася добрае надвор’е,свяціла сонца.З самага пачатку дня пачаліся “непрыемнасці”, У аўтобусе Ваўкавыск – Кобрын,на якім мне давялося дабірацца,зламаўся кандыцыянер,і вокны былі без фортачак,некалькі гадзін я адчуваў сябе сялёдкай,якая едзе у вялікай белай банцы.Вось станцыя Кобрын ,і не тое што выхожу,я выбягаю з аўтобусу,каб падыхаць свежым паветрам.дараз у званю У.Малашэвічу,спытаць калі забяруць..дзесьці праз гадзіну,або мы або Фянчук,чакай…Чакаў пяць гадзін…нарэшце прыехаў Віктар.за поўгадзіны дабраліся да вёскі Навасёлкі,у якой давялося пражыць бліжэйшы тыдзень.

    1 дзень:дабраліся да апошняй кропкі,ад яе ўжо пачыналася балота.але,убачыўшы вялікую хмару,рашылі бегчы да машыны,як аказалася “усяго 2,5 км”.Беглі толькі беларусы,каманда з латвіі рашыла перачакаць навальніцу на закінутым хутары.Ці то мы беглі памалу, ці то хмары рухалася хутка,але апошнія 300м. мы апынуліся пад вялікім ліўнем.У машыне ўжо сядзелі амаль без адзення.Нічога,будзем чакаць другога дня.

     2 дзень: на апошнюю кропку дабраліся,змораныя, кожны дзень прыходзілася праходзіць вельмі многа.Пачалі ўлік,улічылі ўсяго каля 6 птушак.вяртаемся дамоў.     3 дзень: зноў ідзем вельмі многа,улічваем,ні воднай птушкі,толькі кусты,кусты,дрэвы,ікія мы абходзім,абпаўзаем,хто як можа.дарога дамоў,суцяшалі толькі словы Ўладзімера : 1900,1800,1700…гэта адлегласць да сушы,адтуль яшчэ кіламетра з 2,гэта ў лепшым выпадку.    4 дзень:амаль дабраліся,засталося 1 км. Тут звоніць другая група(усяго было дзве),і кажа што яны вяртаюцца дамоў,спалохаліся хмары.яшчэ ў запасе больш за гадзіну.а мы сядзім….сядзім,размаўляем,вырошваем ісці нам далей ці не ? Ай, давай правядзем,можа не пападзем пад навальніцу!Рушылі,усяго самога уліку трэба было прайсці 1 км. Але словы Ўладзімера “хорошо поют” перабілі ўсё,давайце яшчэ 500м.Прайшлі.Улічылі.Каля 30 птушак.вяртаемся дамоў.     5 дзень:латвійская каманда збірае сумкі,яны едуць дамоў.А нам яшчэ сёняшні вечар,улічваць.Паехалі,праводзілі.І тут словы Малашэвіча,у мяне аляргія на спрэй пачалася,едзем дамоў.і вось нас з Сашай высадзілі ў Антопалі,на дызель.Яму ў Маларыту,мне ў Кобрын.Улікі закончыліся. 1 фота:наша каманда ідзе на апошнюю кропку.Мартындж,Юра і Уладзімер. 2 фота: праездам на Спораўскам. 3 фота: так мы дабіраліся ў вёску Навасёлкі(паром).                                                                                                                                                                                   Дзмітрый
Фотаздымкі

Каментары