Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайная зелянушка

30.06.2012.      Пара звычайных зелянушак гняздуе на яліне пад акном нашай канторы.  

Каментары

 Чаму чырвоная дзюба не ведаю. Можа што з`ела. Наконт пятна цалкам з вамі згодны - гэта завадская агароджа. Есць фота без пятна, але на ім птушка не зусім, як мне здаецца, у фокусе. Справа ў тым што здымкі рабіліся у экстрэмальных умовах - пад акном ля гэтай яліны стаяў дырэктар завода :)

Калі сур`езна, то дзякуй за крытыку. Гэта пакуль усе, што я магу выдавіць "крывымі рукамі" са свайго ультразума, не прыбягаючы да кампутарнай апрацоўкі.

На маю думку другі здымак вельмі добры і лепшы за першы, з рэзкасцю нармальна (прынамсі можна дадаць, калі трэба, у рэдактары). Фон вельмі добры, толькі я бы кадраваў па-іншаму - менш зверху, а больш знізу.

Дзякуючы пабегам елкі прастора атрымалася вельмі цікава падзелена. Шкада, што нельга другі раз паставіць больш высокі бал.

Можна паставіць не другі раз больш высокую адзнаку, а замест першай адзнакі - лепшую) Ц хужэйшую. Любую, на якую карыстальнік пажадае змяніць першапачаткова пастаўленую адзнаку.