Шостае кастрычніка... надвор'е не натхняе. Першы раз у Брэсце пляцоўка размяшчалася ў парку першага траўня. У іншыя гады Еўрапейскія дні праходзілі на набярэжнай(мне гэта месца больш падабалася). Мерапрыемства пачыналася ў 10 гадзін. надвор'е яшчэ неяк стрымлівалася, але людзей не было, нібы ўсё змерлі, а вось калі пайшоў дождж, яшчэ і нядрэнны, людзі стаялі і чакалі сваёй чаргі каб паглядзець першы раз у трубу ці ў бінокль і ўсёткі разабрацца якія птушыныя сябры іх атачае ў паўсядзённым жыцці. Людзі ўсіх узростаў падыходзілі панаглядаць за жыццём маленькіх сяброў, задавалі пытанні рознага характару. Такога ажыўлення і цікавасці ,вядома, я не чакаў. Мы думалі 2 гадзіны і ўсё, а атрымалася цэлых 3. Людзі не баючыся дажджу назіралі і назіралі. Самае галоўнае што ў іх была нейкая рызыка, цікавасць, эмоцыі, ды яшчэ і якія... Добра праведзены шпацыр... і таму падобныя словы выляталі з вуснаў усіх людзей...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 08.10.2012 - 22:44
Добрае месца шмат значыць.
Добрае месца шмат значыць. Выдатна, што вы ўгадалі з ім.Таму і атрымалася - віншую!
юрась - 08.10.2012 - 23:00
In reply to Добрае месца шмат значыць. by Harrier
але птушак замала адзначылі
але птушак замала адзначылі
Harrier - 08.10.2012 - 23:45
In reply to але птушак замала адзначылі by юрась
Замала для каго? Па сваяму
Замала для каго? Па сваяму шматгадоваму досьведу ведаю, што патрэбны адзін, максімум 2-3 віды і трубы, каб людзі атрымалі яркія ўражаньні ад сустрэчы з дзікімі птушкамі. Таму мы звычайна першы дзень стаім там, дзе шмат людзей, але мала птушак (качкі-крыжанкі і шпакі сёлета - выдатны набор відаў! звычайна ж хапае і качароў ды качак толькі крыжанак - настолькі яны прыгожыя праз трубу). Другі ж дзень едзем туды, дзе шмат птушак (але толькі свая кампанія= мала людзей).
юрась - 09.10.2012 - 00:15
In reply to Замала для каго? Па сваяму by Harrier
згодзен з вамі)
згодзен з вамі)