Аўстрыйскі балабан знік на польскім узбярэжжы Балтыкі

      Сокал-балабан (Falco cherrug), які мае статус глабальна пагражаемага віду, быў адным з двух птушак свайго віду, на якога ў ліпені гэтага году быў павешаны спадарожнікавы GPS перадатчык у рамках праграмы даследаванняў, якія вядзе Аніта Гамаўф (Anita Gamauf) з венскага Naturhistorical Museum (Аўстрыя). Да таго, як сокал знік на балтыйскім узбярэжжы недалёка ад польскага горада Łeby, ён з Аўстрыі заляцеў у Славакію, Ўкраіну і Польшчу. Другая птушка з перадатчыкам увесь час знаходзіцца ў Заходняй Славакіі. 

     Даследчыца не траціць надзеі на тое, што (жывы ці мёртвы) сокал будзе знойдзены польскімі бёдуотчарамі, на сайце якіх з’явілася гэтая інфармацыя разам з дэталёвай частатой радыё перадатчыка, які быў павешаны на птушку ў дадатак да спадарожнікавага.
      На жаль, на пры канцы ліпеня ў Катавіцах (Польшча) загінуў яшчэ адзін балабан – аднагадовага самца забіў гадоўца галубоў.
      Пра іншага балабана, які ў гэтым годзе заляцеў у Беларусь, на нашым сайце гл. тут:
http://birdwatch.by/news/368
      На мапе схема пералётаў балабана, які загінуў ля Балтыкі.
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
 

Comments

по подробным данным должны трупик найти, а если не найдут- значит и в польше охоту открыли, а придурков, как известно, везде хватает.

интересно, а что голубеводу за это было?

Пра голубевода пагляджу - яго брат-бёдуотчар заклаў.

Цікава, што гэты балабан паляцеў не толькі на ўсход, але і на поўнач! Так што можа і пралятаюць яны не толькі над Берасьцейшчынай і Меншчынай, але і каля нас дзе.

Пра гэтага не знайшоў. Але ў падобным выпадку ля Кракава, калі галубевод спачатку зьбіў камнем, а потым забіў палкай на сьмерць балабана ў траўні мінулага году, яму пагражае да двух гадоў турмы. (http://miasta.gazeta.pl/krakow/1,35813,5178550.html

Думаю, што і гэтаму нешта падобнае сьвеціць...