На польскіх рыбгасах будзе рай для птушак і бёдуотчараў

    У красавіку гэтага году Польскі Сэйм нарэшце ўхваліў, а ў траўні прэзідэнт падпісаў Закон пра падтрымку ўраўнаважанага развіцця рыбалоўнага сэктара з удзелам Еўрапейскага Рыбацкага фонду. Mіністр сельскай гаспадаркі цяпер абмяркоўвае праект распараджэння “ў справе асаблівых варункаў і ўмоў выдзялення дапамогі для тых, хто займаецца аквакультурай, рыбалоўствам у мацерыковых вадаёмах, перапрацоўкай і рэалізацыяй прадуктаў аквакультуры і рыбалоўства….”


    Згодна з праектам, уладальнікам рыбных ставаў будзе можна амаль аўтыматычна атрымліваць грашовую дапамогу ў памеры 360 злотых за кожны гектар ставаў (прыкладна 120 даляраў) пры выкананні зусім нескладаных умоваў (прырост карпавых рыб павінен быць меншы, чым 1,5 тоны ў год, а для стронгавых ставаў не могуць парушацца натуральныя ўмовы адводу вады).
• За сам факт знаходжання рыбных ставаў на тэрыторыі Natura 2000 або любой іншай, якая мае легальны праўны статус аховы: 600 злотых за га (прыкладна 200 даляраў)
• За ўтрыманне паверхні ставаў, парослай надводнай расліннасцю на нязменным узроўні: 160 злотых за га (прыкладна 50 даляраў); 
• За ўтрыманне  як мінімум аднаго ставу, які напоўнены вадой круглы год – 160 злотых за кожны га паверхні такога ставу.
• За ўтрыманне выспаў, мысаў і дамб, а таксама іншых невыкарыстоўваемых у сельскай гаспадарцы тэрыторый у наваколлі рыбных ставаў, якія парослыя травяністай расліннасцю, хмызняком, дрэвамі), або на якіх зроблены штучныя спрыяльныя ўмовы для гнездавання птушак – 130 злотых за га такой паверхні (каля 40 даляраў).
    Іншыя прапановы, якія будуць спрыяць пераўтварэнню інтэнсіўнай рыбнай гаспадаркі ў прыязную для захавання біяразнастайнасці і, адпаведна птушак, можна на польскай мове (ў фармаце .pdf) паглядзець тут:  :  projekt rozporządzenia .

Цяпер, напэўна, гэтае пераўтварэнне толькі справа часу. І беларускім птушкам і бёдуотчарам застаецца толькі зайздросціць сваім польскім калегам белай зайдрасцю…
 

Паводле www.kp.org.pl падрыхтваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by
На здымку: беларускія бёдуотчары на рыбгасе “Сакалова” пад Жабінкай
 

Comments

АV (госць) - 18.08.2009 - 11:59

непонятно чем лучше для птиц пруды заполненные водой постоянно, куликам это не понравится:-) Жалко, что охота не ограничена. Представьте наш рыбхоз с 10 000 га, если ТВП = 10000* 600/3 = 2 000 000 долларов только за птиц! Хочу в Евросоюз!

Ставы важныя ж не толькі для кулікоў - для качак-коўраў таксама. Таму і "прымушаюць" ставы не спускаць - хаця б некаторыя.

Пакуль мы дачакаемся сяброўства ў ЭЗ, у нас на рыбгасах застануцца голыя сажалкі і дамбы без дрэваў і кустоў...