Як сойка нападала на шуляка-карагольчыка, а той не баяўся = Jays mobbing Sparrowhawk + VIDEO

 Сёньня я разам з Сяргеем С. сталі сьведкамі вельмі цівых паводзін у птушак.

Першая незвычайная сустрэча адбылася на ўскрайку горада ў т.зв. новага маста. 

After unsuccessful attack on the Goldfinches, a male of Sparrowhawk sit down inside the highest tree nearby. In several second it was attacked by Jay. But one bird could not seriously disturb the hawk, so quickly two Jays returned and then Sparrowhawk flew away. 

Пасьля няўдачнай атакі на чорнагаловых шчыгелаў, самец шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus) сеў унутр самага высокага дрэва ў навакольлі. Аднак ужо праз некалькі секунд да яго далучылася сойка (Garullus glandarius), якая старалася з адлегласьці напасьці на яго:

 http://youtu.be/pdbyfcr0pV4  

Аднак адна яна не змагла з ім справіцца, і таму на дапамогу прыляцела другая сойка:

 

http://youtu.be/M2TBulU_Z_I

 

Каментары

Думаю, што сьпіной яна паварочвалася з-за пераўзбуджэньня. Бо як толькі ён зімітаваў свой узлёт у яе бок, сойка адразу ж дала лататы. І гэты момант у разборках мне найбольш спадабаўся.