Амялушкі Цнянскага вадасховішча.

Бераг Цнянскага вадасховішча, Зялёны Луг, Мінск. 14 студзеня 2013, 17.08.

Сонца села, маладзік завіс у небе. Адчувалася, што пачынае брацца вечаровы мароз.

За сотню амялушак быццам не адчувалі холаду і пазьменна частаваліся дробнымі ягадамі адзічалага глогу, што расьце у метры пры сьшежцы ў зоне адпачынку. (Улетку тут знаходзіцца пляж.) Калі хтосьці зь пешаходаў на сьцежцы параўноўваўся з глогам, дык амялушкі заўчасна пакідалі ягаднае дрэва і далучаліся па плоймы на высокай бярозе. Потым новая чарада асядала на глог, ды надбірала апалыя ягады са сьнегу.

Там і пакінуў я рухавую плойму за вячэрай. Ня ведаю, дзе і як уладкуецца плойма наначкі. Гэтае месца не надта ўтульнае - бярозы месьцяцца на адкрытай пабярэжнай прасторы. Мо таму і прабіраў да касьцей ходал мяне і напарніка.

Варта дадаць, што як толькі лягла зіма дзьве плоймы (прыкладна 30 і 100 шт.) асядалі нанач на дрэвах па нізінах Ёдкаўскага вострава. Іх можна было разгледзяць зь левага боку ад дарогі на востраве, што вядзе да вадалазнай станцыі (МНЗ). Тут па нізінах - зацішна.       

Фотаздымкі

Каментары

Дзякуй за цікавы і падрабязны рэпартаж. Сёлетняя зіма без сумневаў – амялушкавая. Падобна, што ў многіх краінах Эўропы іх шмат. Цікава, калі так будзе ў наступны раз.

Уладзя (госць) - 17.01.2013 - 18:21

In reply to by Harrier

Дзякуй,Harrier, за добрые словы. Мяркую, што цыкл складае 12 год. Вынікае - у 2025 г. Дарэчы, ён таксама будзе яблычным.

Мікіта, гэта толькі меркаваньне. Прыродная цыкла, што адпавядае максіме той ці іншай зьявы - 12 год. На Ёдкаўскім востраве, на Цнянскім вадасховішчы Менска, амялушкі сустракаюцца бадай штогод. Гэтым годам іх замнага - сотні. Цыкла адпавядае добраму ўраджаю яблыкаў, глогу, шыпшыны - лепшых прысмакаў для амялушак.