Зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак на Гарадзеншчыне

    Традыцыйныя зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак на Гарадзеншчыне прайшлі 28.01.2013. Дзень выдаўся марозны, але на нашым баку была аптымістычна настроеная каманда назіральнікаў, гатовая для любых экстрымаў. На гэты раз удзел ва ўліках птушак прынялі не толькі сябры нашага аддзялення АПБ, але і прадстаўнікі Гарадзенскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама каманда Гарадзенскага тэлебачання праграмы “У аб’ектыве натураліста”.
    За цэлы дзень намі былі праведзены улікі вадаплаваючых птушак у наступных месцах назірання: Ачышчальныя сажалкі "Азота", р. Нёман бліз в. Беражаны, р. Нёман бліз плаціны Гарадзенскай ГЭС, р. Зяльвянка (г. Масты), р. Валпянка, в. Кавалі. Насамрэч падобных кропак было выбрана і праверана больш, але сваё апошняе слова сказалі умовы надвор’я. Многія водныя аб’екты былі проста скаваныя лёдам і занесеныя снегам, і канешне птушкі іх пакінулі. Тым не менш, улікі прайшлі даволі паспяхова.
    Найбольшя колькасць і відавая разнастайнасць водных птушак нас чакала на ачышчальных “Азота”. На незамерзлых сажалках збіраліся тысячы качак (асноўную колькасць якіх складалі крыжанкі), дзесяткі лебядзяў шыпуноў, сустракаліся таксама малыя коўры, шэрыя чаплі, лыскі, вадзяны пастушок. Усімі імі старанна выкарыстоўваўся кожны ўчастак адкрытай вады.

 

    На Нёмане сустрэлі значна менш птушак, але ў адрозненні ад ачышчальных “Азота” асноўная маса іх складалася з вялікіх савукоў і звычайных гогаляў (глядзім табліцу ніжэй).

 

    Прыемнай нечаканасцю для нас стала сустрэча з выдрай на Нёмане бліз г. Масты, якую заўважыла здымачная группа Гарадзенскага тэлебачання пад эгідай Віталя Гуменнага. Але выдра трымалася ад нас на даволі вялікай адлегласці, таму вызначыць яе адразу не атрымалася. На пэўны час ва ўсёй нашай каманды нават ішла моцная спрэчка: норка, выдра, або бабёр… Зразумела стала толькі калі падышлі бліжэй. Жывёліна ўвесь час то нырала, то вынырвала, дастаючы з вады рыбу, з якой паспяхова распраўлялася. Паназіраўшы за ёй, мы заехалі яшчэ на некалькі кропак назірання, а потым рушылі назад. Задаволенымі засталіся ўсе…
 
                                                                                Табліца вынікаў уліку
  Качкa-крыжанка (Anas platyrynchos) Вялікі савук (Mergus merganser) Савук-луток (Mergellus albellus) Звычайны гогаль (Bucephala clangula) Лебедзь шыпун (Cygnus olor) Шэрая чапля (Ardea cinerea) Малая коўра (Tachybaptus ruficollis) Лыска (Fulica atra) Вадзяны пастушок (Rallus aquaticus)
Ачышчальныя сажалкі "Азота" 2500 40 7 22 36 9 18 10 1
р. Нёман бліз в. Беражаны 68 12 *** 16 2 *** *** *** ***
р. Нёман бліз плаціны Гарадзенскай ГЭС *** 23 *** 5 *** *** *** *** ***
г. Масты, р. Зяльвянка 150 15 *** 2 *** *** *** *** ***
р.Валпянка, в.Кавалі *** 2 *** *** *** *** *** *** ***
УСЯГО 2718 92 7 45 38 9 18 10 1

 Фота і відэа С. Саковіч


Просмотреть Вынікі ўлікаў вадаплаўных птушак 28.01.2013 на карте большего размера

Каментары

Загадка-трэніроўка, колькі крыжанак на здымку:

Фотаздымак Андрэя Мікановіча, зроблены ніжэй упадзення Зяльвянкі ў Нёман у Мастах. У табліцы крыжанкі ў гэтым пункце адмыслова схаваны. Лепей ацэньваць не падлічваючы кожную птушку, а агулам, так як бы вы лічылі назіраючы ў полі.

Адказ на гэтую фотазагадку будзе заўтра зраніцы.

Малайцы, цікавыя вынікі. Некаторых відаў паболела на сажалках Азота, некатоырх стала істотна менш.

Наконт здымка. "У поле" я б сказаў што каля 150 крыжанак.

Ананім (госць) - 30.01.2013 - 18:56

120 крякв! а редкости исчезли, жаль. Чаек совсем не было. Выдра - это писк! А вниз по Неману до госграницы никто же не считал?! Еще странно что вдруг малые поганки появились в Бережанах, в декабре не видели ни одной.

 А вось і адгадка. Я прыкладна падлічыў колькі крыжанак, пазначыў кожную птушку чырвонай кропкай, усяго атрымалася 150 птушак. Улічваючы суб'ектыўны фактар у цяжкіх момантах, можна прыняць +/- 10 птушак у кожны бок.

Я лічыў "па палявому" прыкладнымі 10-мі і атрымаў дакладную лічбу - 150 крыжанак. Значыць, метад працуе даволі добра.

Наконт падлікаў сотнямі трэба правяраць на іншым здымку:)

 10% - хорошо, но 20% уже не очень, надо тренироваться:) Мы кстати хотим создать такой тренинг/тест в проекте. Всегда восхищался западно-европейскими и азербайджанскими орнитологами, которые подсчитывают птиц по видам в миллионных стаях!