У чарговы раз у беларускую “сталіцу птушак” з’ехаліся студэнты і аспіранты – сябры грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). З Гродна і Мінску, Брэста і Горак, Гомеля і Варшавы. Усіх іх на пяць дзён летніку аб’яднала жаданне паўдзельнічаць у адлове і кальцаванні птушак на адзінай у Беларусі Станцыі кальцавання НАН Беларусі, якой, дарэчы, сёлета ў верасні споўніцца 10 год.
Аднак акрамя бліжэйшага – твар у твар – знаёмства з кулікамі: бакасамі, цякунамі, случкамі і дубальтамі, атрымалася за час летніку бліжэй пазнаёміцца паміж сабой, атрымаць моцныя ўражанні ад воднай вандроўкі па Прыпяці ў сэрца дзікай прыроды – калонію чапляў і бакланаў у вусце Лані, а таксама паназіраць птушак на знакамітай ТВП (тэрыторыі, важнай для птушак) “Тураўскае балонне”, якая знаходзіцца на востраве амаль ля цэнтра Турава.
Чорныя буслы, вялікія белыя і шэрыя чаплі, зімародкі, чаротніца з падрослымі птушанятамі, якая даверліва выплыла амаль насустрач нашаму баркасу і найвялікшая драпежная птушка Беларусі – арлан-белахвост, лунаючы ля Прыпяці – ўсё гэта надоўга запомніцца. Ды і сам старажытны горад прыцягваў не толькі сваёй дзівоснай прыродай, але і доўгай гісторыяй, пра найбольш значныя і цікавыя падзеі якой пад час адмысловай экскурсіі ўдзельнікам летніка распавяла Інэса Балоціна.
Паспелі і абмеркаваць магчымыя перавагі для аб’яднання студэнтаў у студэнцкія групы сябраў АПБ,
Перад тым, як раз’ехацца – але не развітацца на доўга! – студэнты падрыхтавалі да рамонту адно з памяшканняў экацэнтру АПБ у Тураве, а таксама зрабілі дуплянкі-домікі для мясцовых знакамітасцяў – белых сініц.
Летнік адбыўся дзякуючы падтрымцы Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF.
Дзьмітры Вінчэўскі,
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ
Здымак аўтара
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 17.08.2009 - 20:28
PS А конкурс на найбольшую
PS А конкурс на найбольшую колькасьць адзначаных пад час летніка відаў птушак выйграла Тацяна Смыкоўская з Гродна. Ад арганізатараў яна атрымае саколку з логатыпам нашага сайту. Віншуем!
pugnax - 19.08.2009 - 13:50
Хотелось бы поблагодарить
Хотелось бы поблагодарить всех участников лагеря за помощь в работе станции кольцевания. Мы ждем всех желающих принять участие в работе по кольцеванию птиц до конца августа, связывайтесь со мной или с Павлом по тел.: 6245557 (Наташа) или 6942504 (Павел).
Однако, хотелось бы еще высказать пару критических замечаний.
В экоцентре на входных дверях висели прапвила пользования помещением и прилегающей территорией. Неужели никто из участников лагеря, включая организатора, не читали их? Просто по человечески некрасиво оставлять после себя неубранное помещение, разбросанные по двору вещи, открытые двери (внутри дома) и окна.
Вопрос: кто должен убирать? Участники следующего лагеря или опять директор АПБ полы помоет?
Наталия К.
Harrier - 19.08.2009 - 15:11
In reply to Хотелось бы поблагодарить by pugnax
Чытаць-та чыталі, аднак
Чытаць-та чыталі, аднак удзельнікі любяць паспаць. Таму, каб не спазьніцца на берасьцейскі цягнік прыйшлося кінуць так як ёсьць. НА ЖАЛЬ,,,