Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Агульные памкненьні

30 чэрвеня 2010. 17.15.

Пухаўшчына. Пакінутае поле. Бліжэйшы населены пункт за 2 км.

Муха спакойна пачувае сябе пад крылом матылька. Што дабываюць яны на коласе?

Каментары

Нектар можа і смачны, але трыцікале і іншым злакам ён не патрэбны, як правільна было заўважана. Таму варта прыдумаць іншую версію чаму насякомыя сядзяць на коласе: адпачываюць, п'юць расу або ваду пасьля дажджу, etc.

Подпіс падпраўлены. Дзякуй за заўвагі. Зьмяніце макра, на мікра - будзе поўны кансенсус, па частцы апошніх дыскусій.  

Мікробы ад слова мікра, здымкі якіх тут ніхто не выстаўляе, як і іншы мікрасвет. Як будзе трэба зрабіць катэгорыю здымкаў для мікробаў і іншых аб'ектаў мікрасвету, скарыстаемся Вашай прапановай і назавем МікраСвет.

Уладзя (госць) - 01.03.2013 - 12:38

In reply to by Harrier

Мікробы і мікрасьвет - словы розныя. Макрасьвет - гэта нонсэнс у нашым выпадку, бо не адпавядае фунцыі опцыі. Паглядзіце СлЗС - макра і мікра для духскладовых слоў. Калі не падабаецца мікра, прыдумайце штосьці іншае.

Harrier - 01.03.2013 - 13:22

In reply to by Уладзя (госць)

Я не хачу і не магу прыдумваць іншыя назвы, бо так гэтыя радзелы Галерэі і намінацыі пазначаны ў Палажэньні фотаконкурсу. Мяняць яго няма сэнсу, бо ўсе іншыя разумеюць што азначае назва МакраСвет і для якіх здымкаў яна створана, а Вам я гэта ўжо тлумачыў.

Я нідзе не пісаў, што Мікробы і Мікрасвет гэта аднолькавыя словы. Я Вам прывёў прыклад прадстаўнікоў (некаторых) Мікрасвету. Ці Вы лічыце што слова "мікра" тут мае розныя значэньні?

Тады лічыце, што назва катэгорыі МакраСвет і Вашы ўяўленьні пра яго маюць супрацьлеглыя значэньні. На жаль, больш не маю магчымасьці працягваць гэта Вам тлумачыць.

Дозвольте уж и мне свой "пятачок" вставить :)

Итак, об общепринятых  терминах в фотографии:

МАКРОСЪЁМКА - это фото- или киносъёмка мелких и средних объектов видимого невооружённым глазом мира (макромира) в крупном масштабе. Принято считать, что при макросъёмке масштаб изображения на носителе (плёнке, сенсоре) близок к 1:1, или даже крупнее. Но на практике и 1:5 идёт в зачёт.

МИКРОСЪЁМКА - фотосъёмка или кино(видео)съёмка объектов микромира, т.е. объектов невидимых невооружённым глазом. Это простейшие, бактерии, вирусы. При микросъёмке используется оптический или электронный микроскоп. И увеличение соответствует применяемому микроскопу.

Если такая терминология кому-то не нравится, то придётся переписать, для начала, Большую СЭ. А заодно и все толковые словари. А потом и энциклопедии всех стран нашей Планеты. Не говоря уже о Википедии и т.п. электронных вариантах.

Вот как-то так получается с этой терминологией.

Уладзя (госць) - 02.03.2013 - 22:10

In reply to by Alexander Erdmann

Хай даруе мяне Harrier за надакучлівасьць - дзякуй за далікатную манеру дыскусіі. Каб не Erdmann, застаўся б на сваёй пазіцыі. Чалавек у жыцьці штосьці набывае - выходзіць набыткі патрэбна аднаўляць. Варта было б скарыстаць Google - не дайшлі рукі, дый адным Google не пражывеш. Наша дыскусія ўзьнікла не на пустым месцы - тыповая праблема сучаснай камунікацыі людзей разных узростаў і прафесій...

Проніч - 02.03.2013 - 22:47

In reply to by Уладзя (госць)

Праяўляю памяркоўнасьць... Тым не меньш: МАКРОСЪЁМКА<-->МАКРАСЬВЕТ. Першы - тэрмін фотаграфія, а другі?..

Забудзьцеся пра ўсё гэта. Самае вялікае глупства - гэта палеміка праз інтэрнэт. 

Не, не адпачываюць. Матылёк перыядычна складвае крылы. Муха імкнецца заняць месца якраз там, дзе знаходзіцца ласунак. Які?..