Гілі Каложскага парку + VIDEO

       Не гледзячы на тое, што на календары ўжо вясна, зіма не хоча здаваць свае пазіцыі. Надвор'е не ашчаджае частымі светлымі сонечнымі днямі. Але адзін ўсё ж сёння выдаўся. Грэх было ім не скарыстацца.Таму я і адправіўся ў Гарадзенскі Каложскі парк, каб убачыць птушак, за якімі не ўдавалася добра паназіраць усю зіму. І не пашкадаваў...

       Птушкі ўвесь час карміліся. Спажыву знаходзілі як на зямлі, так і на дрэвах....

А вось так гілі п'юць з ледзяшоў на дрэве...

Каментары