Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:
harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by
Каментары
Harrier - 29.09.2013 - 20:27
Выдатна паказана птушка ў
Выдатна паказана птушка ў сваім асяроддзі.
Ruslan Raviaka - 29.09.2013 - 20:40
In reply to Выдатна паказана птушка ў by Harrier
Іх каля майго дома вельмі
Іх каля майго дома вельмі шмат жыве, побач будоўля і лугавіны. Яны ўзімку па сьметніку бегаюць. Бычыў цэлы вывадак сёлета (па плітцы бегалі й хаваліся ад людзей у траву), але на жаль не было фотаапарата...
Harrier - 29.09.2013 - 21:46
In reply to Іх каля майго дома вельмі by Ruslan Raviaka
Руслан, гэта рэдкі ў нас і
Руслан, гэта рэдкі ў нас і зьнікаючы па ўсёй Эўропе від жаўрука. Ад звычайнага ў нас палявога адрозніваецца доўгім чубам (калі зложаны, то бачны бо выходзіць за край галавы, параўнальна кароткім заднім кіпцюром, больш доўгай дзюбай і песняй - смецюх спявае з прысады, а палявы жаўрук амаль заўсёды ў паветры). Узбочыны дарог, будоўлі і пустыры - асноўны біятоп смецюха.
Ruslan Raviaka - 29.09.2013 - 22:15
У нас яны пакуль, што
У нас яны пакуль, што бегаюць, бо яшчэ ня ўсё забудавалі... У Бараўках павіннен быць парк, але тамака зарослы бур'яном луг, дзе відаць птушкі і жывуць...
Harrier - 29.09.2013 - 22:54
In reply to У нас яны пакуль, што by Ruslan Raviaka
І гэты здымак вельмі
І гэты здымак вельмі добры!
Так, як знікне пустыр, то хутчэй за ўсё знікнуць і гэтыя птушкі.
Ruslan Raviaka - 29.09.2013 - 22:59
In reply to І гэты здымак вельмі by Harrier
Во, як, а я ня ведаў, што
Во, як, а я ня ведаў, што яны ў Чырвнай кнізе Беларусі. Толькі што зрабіў артыкул пра яго на Вікіпэдыі. https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Жаўрук-сьмяцюх
Harrier - 29.09.2013 - 23:27
In reply to І гэты здымак вельмі by Harrier
Забыў напісаць яшчэ адно
Забыў напісаць яшчэ адно важнае адрозненьне -смецюхі ў нас зімуюць(пра гэта Вы самі напісалі), а палявыя жаўрукі хоць і прылятаюць аднымі з першых, аднак не зімуюць.