У мінулы панядзелак на чарговым занятку модных курсаў беларускай мовы “Мова нанова” у Гродна размаўлялі пра птушак. Госцем сустрэчы быў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА АПБ Дзьмітры Вінчэўскі. Пад час занятку кожны мог зрабіць сабе на памяць птушку з паперы, даведацца шмат цікавага пра метады і гісторыю назіранняў за птушкамі ў свеце і Беларусі, а таксакма паспрабаваць свае сілы ў вызначэнні птушак на адмысловых відэафільміках з дапамогай палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". Ну і канешне самае галоўнае - атрымаць пазітыўны настрой!:)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 09.04.2014 - 11:17
Дзякуй, цікава паглядзець на
Дзякуй, цікава паглядзець на занятак вачыма ўдзельніка. Ну і відэа добра ў дадатак да фотак паглядзець.
Yavorets T - 09.04.2014 - 20:06
In reply to Дзякуй, цікава паглядзець на by Harrier
По заинтересованным лицам