Справы аб парушэнні законаў аб ахове прыроды звычайна могуць лічыць на лагоднае стаўленне да сябе польскіх судоў. Бо суддзі часта проста не бачаць значнай “шкоды для грамадзкасці” ў такіх учынках. Тым больш прыемна здзіўляе выпадак з мястэчка Міліч (Milicz).
Судовы вырак, які прагучаў тут, можа абнадзеіць аматараў прыроды па ўсёй Польшчы ў тым, што не ўсе суды адносяцца да падобных справаў аднолькава.
Тры маладыя хлопцы (узростам ад 18 да 21 году) ў ліпені сёлета, ужо пасля прыёму алкагольных напояў, напаткалі на сваім шляху на вожыка. Звярок скруціўся ў клубок каб абараніць сябе, але гэта было яго смяротнай памылкай. Пьяныя пачалі яго падкідваць нагамі да вышыні 5 м, пад час здзекаў над вожыкам яны трапілі пад будынак паліцыі, якая іх і затрымала. На жаль, вожык быў ужо нейкі час мёртвы, а яго ўскрыццё паказала, што смерць адбылася праз шматлікія пераломы і пашкоджанні унутраных органаў.
Суд прызначыў кожнаму са злачынцаў ад 6 да 10 месяцаў пазбаўлення волі. Пад час адбывання кары яны мусяць адпрацаваць на грамадзкіх працах на карысць гміны Міліч 30 гадзін кожны. Дадаткова ў рамках пакарання яны мусяць унесці на рахунак Таварыства па карысць дзікіх жывёл “Сокал” (Stowarzyszenia na Rzecz Dzikich Zwierząt „Sokół”) па 200 злотых (каля 67 даляраў).
Паводле www.gazeta.pl праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
ПС Менавіта гэтае таварыства займаецца на працягу больш 20 апошніх гадоў рэінтрадукцыяй вандроўнага сокала ў Польшчы і менавіта іх уэб-камеры працавалі на гнездавых скрынях для гэтых птушак у Варшаве і Влоцлавку (падрабязней тут: http://www.birdwatch.by/news/129 ).
Прадстаўнікі таварыства абяцалі дапамагчы нам вырашыць гэтую тэхнічную задачу на гнёздах пустальгі ў Беларусі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АV (госць) - 08.10.2009 - 12:08
Решение суда по наказанию
Решение суда по наказанию у******в было бы сенсацией для Беларуси, но такое возможно, но чего у нас невозможно: W ramach kary muszą również wpłacić po 200 zł na konto Stowarzyszenia na Rzecz Dzikich Zwierząt „Sokół” (Polskie Stowarzyszenie Ochrony Jeży „Nasze Jeże” powstało na tyle niedawno, że nie figuruje jeszcze na liście organizacji, na rzecz których sądy mogą orzekać grzywny).
Kiolk - 08.10.2009 - 13:36
In reply to Решение суда по наказанию by АV (госць)
Я згодзен, што гэтыя людзі не
Я згодзен, што гэтыя людзі не вартыя павагі, але ў адносінах да наведвальнікаў сайта, вельмі ёмістае слова, якое іх характэрызуе, я замяніў на "**". Я спадзяюся, Вы не супраць...
АV (госць) - 08.10.2009 - 13:43
я не супраць, мадэратар для
АV (госць) - 10.10.2009 - 13:02
название бы поменять, я