Вось такую прыгажосць сёння давялося ратаваць. Пра цікавую знаходку паведаміла мясцовая жыхарка г. Гродна. Па яе словах, самка авялгі (Oriolus oriolus) была знойдзена выпадкова ля школы не далёка ад дома. Птушка ратавалася ад нападаў варон і не магла ўзляцець. Шкада стала прыгажуню, таму жанчына вырашыла ўзяць яе да дому, дзе птушка пражыла на досыць утульным балкончыку каля двух дзён. Вызначыць від дапамаглі дзеці з дапамогай інтэрнэту.
Адразу было заўважна, што з правым крылом авялгі нешта не так. Ц і то яно было абломана, ці то птушка проста страціла махавыя пёры.
Як паведамілі ў ветэрынарным пункце гарадзенскага заапарку, дзе пацярпелая знаходзіцца на дадзены момант, частка правага крыла сапраўды адсутнічае. І авялга нажаль больш ніколі не зможа лятаць. Калі птушка ў бліжэйшы час будзе нармальна харчавацца, то для яе пачнецца новае жыццё. Але на гэты раз ужо ў клетцы і пад наглядам адмыслоўцаў, а не на вольнай прасторы…
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 09.06.2014 - 19:23
Вельмі добра, што людзі
Вельмі добра, што людзі звяртаюць увагу на такія выпадкі і звяртаюцца да нас па дапамогу.