Вынікі нашага конкурсу

Для таго, каб мець магчымасць выйграць найлепшы палявы вызначальнік птушак Еўропы Collins Bird Guide або флэш-карту памяці на 1 Гб для фотакамеры, трэба было не толькі назіраць птушак хаця б у адзін з двух дзён Еўрапейскіх назіранняў за імі, але і падрыхтаваць цікавы рэпартаж з гэтых назіранняў.

І рэпартажы, і фотаздымкі ацэньваліся наведвальнікамі нашага сайту. Падрабязныя ўмовы конкурсу можна знайсці тут:Наш новы конкурс!

Такім чынам, у конкурсе рэпартажаў удзельнічалі 4 работы, з якіх найбольш набрала і перамагла праца з Берасця:
http://www.birdwatch.by/naziranni/821  - 20 балаў

Іншыя рэпартажы набралі менш балаў:
Дзень белай чаплі. (конкурсны рэпартаж)
http://www.birdwatch.by/naziranni/828 - 15 балаў

Берестовицкий бёрдуотч. (Конкурсны рэпартаж)
http://www.birdwatch.by/naziranni/782 - 10 балаў

Очередной шаг в сторону людей: агроусадьба.(Конкурсны рэпартаж)
http://www.birdwatch.by/naziranni/824  - 5 балаў

Цікава, што апошні голас за абраны рэпартаж быў пакінуты за 5 хвілін да канца галасавання!

Ў адрозненне ад мінулага разу, аўтары рэпартажаў не галасавалі за свае работы, таму вынікі атрымаліся як мага найбольш аб'ектыўнымі, што можна толькі вітаць.

У конкурсе фотаздымкаў удзельнічалі толькі 7 фотак, дасланыя 2 аўтарамі.
Абмеркавання і галасавання за здымкі, на жаль, амаль не было.  З невялікім адрывам ад іншай работы перамог здымак з Горадні, які набраў 9,0 балаў:
http://www.birdwatch.by/gallery/harrier/worldbirdwatch-2009-pachynayuchyya-beduotchary-syamya-patskovykh-konkursny-zdymak

Віншуем пераможцаў, дзякуем усім удзельнікам конкурсу і тым, хто чытаў і праглядаў конкурсныя работы! Да новых сустрэч у полі і на сайце www.birdwatch.by !
 

Comments

Большое спасибо всем, кто отдал свой голос за наш репортаж!!!!!!! Честно говоря, уже можно было бы писать отдельный репортаж про то как досылался он на конкурс:) Сначала я сонный в 23.30 отправил его не на ту почту, ошибся в одной букве. Потом на следующий день я пошел в интернет клуб( там интернет быстрее моего домашнего модемного). Там я узнал, что репортаж Эллы не дошел к пункту назначения. Пошел домой, скинул на флежку фотки и репортаж - вернулся обратно в интернет клуб. Собрался было добавлять фотки в репортаж - а тут засада:( У меня фотки от 180 до 400 кбайт, а нужно не более 150. Что ж, опять домой, врубаю комп, запускаю Photoshop, снижаю качество фоток. И вот тогда - снова в клуб и, наконец то репортаж добавлен  в назiраннi:) 

Добра ўсё тое, што добра заканчваецца...

Беркут, калі ласка дашліце мне імя і паштовы адрас асобы, на які я змагу даслаць вызначальнік. Але! - ён 'прыедзе' са Швэцыі на сэмінар 7-8 лістапада. таму калі вы зьбіраецеся ў ім удзельнічаць, тады можа будзе лягчэй яго перадаць з рук у рукі.