Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды

    Новыя доказы былі знойдзены на тое, што марскі і снежны зуйкі – генетычна адрозніваюцца на столькі, што павінны лічыцца асобнымі відамі, не гледзячы на тое, што знешне вельмі падобныя.
Навукоўцы з універсітэтаў Bath і Sheffield аналізавалі ДНК 166 птушак з дзвюх розных амерыканскіх папуляцый снежнага зуйка (Snowy Plover), чатырох эўразійскіх папуляцый марскога зуйка і адной афрыканскай блізкага віду – белагаловага зуйка (White-fronted Plover).

    Апублікаваныя ў часопісе Auk, іх высновы кажуць пра тое, што еўрапейскія зуйкі былі больш блізкімі да афрыканскіх зуйкоў, чым да амерыканскіх. Гэта сведчыць пра тое, што кулічкі раздзяліліся і каланізавалі спачатку Амерыку, стварыўшы ў выніку снежнага зуйка, а ўжо потым і Афрыку, стварыўшы там белагаловага, а ў Эўразіі – марскога зуйка. 
Дагэтуль лічылася, што марскі і снежны зуйкі – прадстаўнікі розных падвідаў аднаго віду. Намінатыўны падвід Charadrius alexandinus alexandrinus гняздуе ў Заходняй Еўропе, Паўночнай Афрыцы і Азіі да Карэі. Тады як снежны зуёк, C (a) nivosus, у ЗША і на Карыбах. Апошні выглядае падобна да першага, але мае святлейшыя верхнія крыючыя, карацейшыя ногі і белую, або светлую частку пер’я паміж дзюбай і вокам.
    Д-р Клеменс Кюпер (Dr Clemens Küpper), з універсітэту  Bath, растлумачыў: "Навукоўцы мелі падазрэнні, што гэта могуць быць асобныя віды і раней. І хаця птушкі выглядаюць падобна, каб заставацца адным відам, зуйкі былі б вымушаны мець магчымасць перакрыжоўвацца, аднак паміж бліжэйшымі іх папуляцыямі тысячы кіламетраў вады!” 
Вынікі новых даследаванняў таксама важныя і для аховы снежнага зуйка, які мае статус пагражаемага. Праф. Тэрэнс Б’юрк (Terence Burke), з універсітэту Sheffield, сказаў: "Я спадзяюся, што гэта адкрыццё будзе мець важныя наступствы. Звычайна толькі некалькі чалавек непакояцца, калі існуе пагроза знікнення для лакальнай папуляцыі птушак. Тады як калі пагроза існуе для віду, высілкі па яго ахове павінны быць павялічаны”.
Артыкул можна паглядзець у The Auk

На здымках: марскі (зверху) і снежны (знізу) зуйкі
Здымкі і артыкул паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

На сайце АПБ, таксама крычка ляціць направа.... Таму парушэнне закону дызайна паўсюль... 

А з лева дзьве эмблемы напэўна не будуць глядзецца...

я ім таксама пра гэта казаў (каб гэта была самая вялікая недакладнасць на тым сайце). Ціпа вы прымер с офіса бярэце? З законамі дызайну тое самае як і законамі прыроды - іх парушэнне прыносіць толькі кароткатэрміновыя выгады...