03.05.2015 Арніталагічны заказнік мясцовага значэння “Свіслач”, балота Грайна (Гродзенская вобл., Бераставіцкі р-н.). У Беларусі рэдкі, занесены ў Чырвоную кнігу від. Насяляе Цэнтральную і Паўночную Еўропу. У Польшчы, Літве і Украіне сустракаецца рэдка і лакальна. У Славакіі і Венгрыі від ужо паспеў цалкам знікнуць…
На здымках самец.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 05.05.2015 - 12:00
Віншую! Выдатная і ў многім
Віншую! Выдатная і ў многім выпадковая знаходка.
А від звязаны з балотнай ці іншай расліннасцю (вусені)?
biot - 05.05.2015 - 13:02
In reply to Віншую! Выдатная і ў многім by Harrier
Батэрфлай і драганфлай вочынг
Батэрфлай і драганфлай вочынг - добры дадатак да бердвочынга. Як раз у сярэдзіне дня ў казурак найбольшая актыўнасць у той час, як птушкі маўчаць. І большая колькасць відаў з'яўляецца ў другой палове лета, калі многія птушкі адзгнядзіліся і адляцелі.
Blackbird - 05.05.2015 - 23:29
Дзякуй! Так, від звязаны з
Дзякуй! Так, від звязаны з балотнай расліннасцю. Вусені развіваюцца на горцы змяіным (Bistorta officinalis) і іншых раслінах сямейства грэчкавых (Polygonaceae), радзей на шчаўі. Насяляюць лясныя тарфяныя балоты, забалочаныя лугі, ускраіны нізінных балот. Асушэнне балот - асноўная прычына знікнення ва Усходняй Еўропе.
Blackbird - 06.05.2015 - 00:29
Стала вядома, што роўна год
Стала вядома, што роўна год назад, на гэтым жа месцы Таццяна Яварэц ужо адзначала гэты від на гэтым жа месцы, але не было ўпэўненасці ў вызначэнні. http://florafauna.by/bio/species-log/info/id/12253. Маё назіранне падцвердзіла мінулае. Віншуем Таццяну!))
Harrier - 06.05.2015 - 12:34
In reply to Стала вядома, што роўна год by Blackbird
Во як! Значыць тым больш
Во як! Значыць тым больш цікавая знаходка і від не заляцеў выпадкова.
Yavorets T - 06.05.2015 - 14:08
In reply to Стала вядома, што роўна год by Blackbird
Дзякуй)))! У гэты раз мне
Дзякуй)))!
У гэты раз мне таксама пашанцавала назіраць і сфатаграфаваць гэты від рэдкі.