Пластмасавыя забойцы Ціхага акіяна

08.12.2009 - 15:07 | Kiolk

    Гіганцкая гурба смецця працягвае разрастацца ў Ціхім акіяне каля берагоў ЗША, паміж Каліфорніяй і Гавайскімі вастравамі. Плошча гэтага вострава ў два разы пераўзыходзіць штат Тэхас, а вага адходаў, на 80% складаецца з пластыка, і перавышае 3,5 млн т, паведамляе The San Francisco Chronicle. Смецевы "Айсберг" назіраецца з 1950-х гадоў. Кожнае дзесяцігоддзе яго плошча павялічваецца ў 10 разоў.   

    На працягу дзесяткаў гадоў гэтую кучу "клапатліва" збіралі марскія плыні. Чаго тут толькі няма: пластыкавыя бутэлькі, пробкі, аднаразовыя шпрыцы, цацкі, пакеты і г.д. 
  Кожны год 260 мільёнаў тон пластмасавых вырабаў заканчвае свой век ў сусветным акіяне. Усё гэтае пластыкавае смецце выносіцца ў акіяны з сушы рэкамі, ручаінамі і марскімі хвалямі. Гэты хлам стварае сур'ёзную пагрозу жывым арганізмам. Імі атручваюцца і давяцца чарапахі, рыбы, марскія млекакормячыя, птушкі. На паверхні мікрачасцінак пластмасы асаджваюцца розныя полютанты, якія ў выніку аказваюцца ў арганізме жывых істот. Вытворчасць пластмасы кожны год павялічваецца на 9%, а гэта значыць, што забруджванне сусветнага акіяна пластмасавым смеццем будзе працягвацца. 
  Вельмі моцна пакутуюць ад пластыкавага смецця альбатросы, якія з вышыні птушынага палёту памыляюцца, прымаючы рознакаляровыя пластмасы, якія плаваюць на паверхні акіяна, за ежу. Пластмасавае смецце назапашваецца ў кішэчніку альбатросаў, выклікае інтаксікацыю і закупорку вузкіх праходаў кішэчніка. Не гледзячы на тое, што альбатрос з'яўляецца адной з найбуйнейшых птушак планеты (яго вага перавышае 9 кг пры размаху крылаў больш за 3-ы метра), пластмаса аказваецца ім “не па зубах”. 
  У натуральным экалагічна-чыстым прыродным асяроддзі працягласць жыцця гэтых птушак дасягае 50 гадоў. На жаль, у цяперашні час альбатросы-доўгажыхары - гэта вялікая рэдкасць, 40% альбатросаў гіне наглатаўшыся пластмасы (Кожныя 5 хвілін гіне адзін альбатрос). Пасля раскладання птушынага цела застаецца, літаральна, куча смецця.
 

 

 

Паводле www.priroda.su аўтар фотаздымкаў David De Franza

Comments

AE (госць) - 08.12.2009 - 16:41

в гугле этого острова из мусора не видно, фоток его вблизи тоже нет, странно. У птиц хорошо развиты органы вкуса, странно, что они глотают пластик, но не глотают дерево, например.