Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Жураўлінае вясельле.

6 траўня 2016. Пухаўшчына.

Дальні здымак жураўлінага вясельля. Аспрэчваньне права на сям'ю працягвалася і раніцой наступнага дня. Адбывалася гэта дастаткова намяркоўна - час ад часу мацнейшы адганяў слабейшага. Цікава, што самка працягвала настойліва набліжацца да слабейшага, нават калі ён аддаляўся і за 100 м - на тое яно й птушынае вясельле. Параўнальна нядаўна засеянае пшанічнае поле давала магчымасьць падсілкаваца.

Каментары

Цікавае назіранне, але гэта не вяселле. Параванне ў журавоў адбываецца яшчэ пад час зімоўкі, прычым трымацца яны там могуць разам з птушанятамі з мінулага сезону. Таму вяселле пачынаецца адразу пасля прылёту на гнездавыя тэрыторыі і гэта пачатак сакавіка ці яго першая палова. Цяпер ужо вылупляюцца малыя ў такіх гняздуючых птушак.

Як ва ўсіх вялікіх птушак, гняздуюць журавы толькі на 3-6 год жыцця, таму ёсць і маладыя, негняздуючыя птушкі, якія звычайна трымаюцца ў групах і групках, трэніруюцца ладзіць вяселле і займаюцца іншымі справамі. Такая групка і на здымку.

виктор козловский (госць) - 12.05.2016 - 20:34

Загнездились они необычайно рано, где-то 24 марта.Пятого мая наблюдал вместе с родителями десятидневного птенца.При насиживании кладки на болоте температура опускалась до -10.
 

У мяне на балоце журавы займаліся каханнем на Каталіцкі Вялікдзень. Гэта здаецца было 3 красавіка. І на агародзе таксама тады хадзілі парай. Яшчэ сядзяць на гнёздах!?

Можа быць позна гняздуючая пара - як на другім гняздзе ў пустальгі ў Брэсце, - а можа і негняздуючая зусім.

Тое, што спарваліся можа нічога не значыць акармя трэніроўкі і падтрымкі сацыяльных сувязяў)