Вялікі голуб ( Columba palumbus ): Позна, але не сенсацыйна

Сёння, 23 верасня, ў Кобрыне ( Берасцейская вобласць ) знайшоў птушаня вялікага галуба. Птушка яшчэ не ўмее лётаць, на галаве відаць жоўты пух. Два дні таму не падалёк адзначыў пару дарослых і вось, птушаняты. Але гэта не сенсацыя. Ў мінулым стагодзі былі ў Еўропе рэгістрацыі і больш познія. Ў горадзе Шэтмар ( Германія ) птушаняты выляцелі 25 кастрычніка 1963 года, а 7 і 9 лістапада таксама ў Германіі былі знойдзены гнёзда з птушанятамі, дзе дарослыя нармальна кармілі. ( Wolf,  1963 ). Такім чынам, сенсацыі няма, але цікава.

Каментары

Так, вельмі цікавы прыклад паспяховай сінантрапізацыі. Вялікія галубы ў нас у гарадах актыўна такуюць на прыканцы лета, таму і такія познія вывадкі магчымыя. Усяго за сезон жа іх можа быць больш за тры.