У Ждановічах галадаюць качкі і лебедзі, што засталіся там зімаваць

 "Штук трыста качак і штук сорак лебядзёў засталіся зімаваць на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах, - піша ў сваім блогу журналіст газеты “Звязда” Глеб Лабадзенка. - Яшчэ колькі дзён таму ім пагражала смяротная небяспека: палонка пры 20-градусным марозе імкліва змяншалася…

Цяпер - адліга, палонка расце, але небяспека застаецца: харчаваньне птушак наўпрост залежыць ад дабрыні людзей. Пакормяць - сытыя, не пакормяць - як ёсць.
Па словах журналіста, мінчукі перыядычна падкормліваюць птушак - “хто хлеба прынясе, хто жыта якога. Аднак іх шмат, ядуць дай бог, таму многа не будзе”.
Вось схема праезда, якую сп. Лабадзенка намаляваў для кожнага ахвочага зрабіць добрую справу і пакарміць птушак:


Автор: Еўрапейскае радыё для Беларусі

http://news.tut.by/156256_print.html 

Comments

чего так грубо? Добрые люди, молодцы. Орнитологи и птицеохранное общество должны объяснять чем кормить с высокой трибуны.

да, не грубо, а слегка резковато. молодцы то молодцы, но врать- то зачем в своем же репортаже? "Яшчэ колькі дзён таму ім пагражала смяротная небяспека..."