Гразі розныя нужны, гразі розныя важны ) Частка першая, вясковая

Нашы будоўлі патрэбные не толькі нам. Птушкі выкарыстоўваюць не толькі адпаведныя для сябе і гнязда нішы ці ўкрыцці, але часам і ... гразь!

Пэўна ўсе ведаюць, што ў нашых паселішчах два віды, якім яна патрэбная, каб збудаваць свае гнёзды - гэта гарадзкія і вясковыя ластаўкі.

Аднак, у адрозненне ад гарадзкіх ластавак, якім патрэбныя толькі кавалчкі гразі і ўласная сліна, вясковыя яшчэ выкарыстоўваюць салому, сухую траву ці карэньчыкі. 

Набіраюць гразь у дзюбу ластаўкі хутка, - бо дзюба маленькая), і каб зрабіць гэтае кароценькае відэа, мне спатрэбілася некалькі хвілін . Птушкі сядалі ў розных месцах, і пакуль я знаходзіў іх і наводзіў рэзкасць, набліжаючы зумам, працэс набору матэрыялу заканчваўся ці амаль заканчваўся, і атрымлівалася засняць толькі ўзлёт)

https://youtu.be/yRGWa5KUx_M

Ну, з граззю ўсё зразумела - авось як і калі набіраць сухія дадаткі для будовы?

Аказваецца, на самым пачатку - тады і месца для гразі застаецца!

https://youtu.be/AhS5SWV9220

Шмат разоў прыйдзецца прылятаць за будаўнічым матэрыялам, каб скончыць добрае гняздо. Аднак не варта забываць, што для гэтага ластаўкам патрэбны калужыны і гразь. 

птушка

 

Кропка назірання

Гразі розныя нужны, гразі розныя важны ) Частка першая, вясковая

Каментары