У пошуках гілей! )))

     Багата людзей штогод задаюць мне аднолькавае пытаньне "А гілей зусім не відаць? Яны напэўна зрабіліся рэдкімі?" "Ды не, яны зусім не рэдкія, і пад час амаль кожнай вандроўкі я іх бачу."-адказваю я. Ня вельмі захацелі верыць мне учора дзве знаёмыя маладафронтаўкі - Юля і Кася Пашко. Каб пераканацца ў гэтым яны з радасьцю пагадзіліся паехаць у мінівандроўку, далучыўся да нас яшчэ адзін юнак - знаёмы Дзімы Харковіча - Влад Макарэвіч. І вось мы сёньня робім маладафронтаўскую вылазку ў пошуках гілей.

    Першае месца - ачышчальныя забудовы Жабінкоўскага цукровага завода. Сьнег па калена, сьляды толькі зьвярыныя, моцны вецер, адразу наводзіць на думку маладых бёдуочараў, што не ў казку яны патрапілі. Але іх сэрцы пацяплелі, калі ледзь не з-пад ног пачалі разлятацца казачныя птушкі, якіх у бінокль можна добра разглядзець. Тут і прыгажуні - сінія сініцы, і чарнагаловы шчыгел, цэлых восемь стрынатак-чаротавак прытуліліся на зіму. Ды не адні яны. Вось самец берасьцянкі скокае па лёдзе, да яго далучылася чатыры дразда-піскуна, між трысьнягу пералятае ізноў жа п'яным палётам чорны дрозд. Нажаль, з вадой быў толькі адзін невялічкі стаў, хадзіць па глыбокаму сьнегу пры такім надвор'і не вельмі хацелася, а таксама і гілі нідзе не хацелі паяўляцца, таму вырашылі паехаць туды, дзе я іх заўсёды бачыў...

suMMary па ачышчальных забудовах:

Чорнагаловая сініца 1

Чорнагаловы шчыгел 2

Сіняя сініца 20

Каўка 7

Стрынатка-чаротаўка 8

Звычайная стрынатка 3

Вялікая сініца 5

Канюх-мышалоў 1

Касматаногі канюх 1

Чорны дрозд 1

Дрозд-піскун 4

Берасьцянка 1

Сойка 7

.... а прыехалі мы ў брэскую крэпасьць, усё той жа левы бераг Мухаўца, а затым правы бераг Заходняга Буга.

Ну ўсё, тут дакладна павінны ўбачыць гіляў. Але... Зусім побач плёскаюцца вялікія савукі ў досыць вялікай колькасьці, на дрэвах час ад часу бачым разнастайных сініц, папаўзьня. Крапіўнік вельмі зьдзівіў сваімі памерамі маіх калегаў. А бліжэйшае дрэва дзёўб вялікі стракаты дзяцел, чаму таксама дзівіліся мае сябры. Пакуль глядзелі за дзятлам з-пад суседняга дрэва выскачыў заяц-русак і медленна паплёўся прэч, мы змаглі палюбавацца яго доўгімі вушамі і шэрай шорсткай. 

Крочым далей па глыбокім сьнезе, на якім імкнемся вызначыць сьляды зьвяроў. Гэта - куніца, а вось гэта - гарнастай, а вось і ласка! А гэта!? а гэта - сьляды чароўнага трусіка.

Наперадзе холмскі мост. Глядзім на ім сабралося багата народу, і ўсе яны ўзіраюцца ў раку. Падыходзім бліжэй. О, дзіва! Пад самым мостам сядзіць на лёдзе бабёр. Так вось яна - фотазорка сайту birdwatch.by! Бягу хутчэй на мост, каб зрабіць некалькі кадраў, але ня тут та было. Бобр хаваецца пад вадой. Натоўп разыходзіцца, а мы няспешна крочым у бок Буга. Тут наш зубасты сябра вынырвае з вады і плыве паралельна з намі, перыядычна спрабуючы вылезьці на лёд. Некалькі разоў ён выпаўзае і харчуецца галінамі. Я падыходжу на метраў 10 да яго і фатаграфую. Праз некалькі хьвілін я яму надакучыў, і бобр з вялікай галінай ў зубах правальваецца пад ваду. Мы не сталі больш яго турбаваць, а пайшлі далей.

У туях - вялікі "тусьняк" чыжыкаў. "Ах, гэта тыя пра якіх у кнігах пішуць! Такія яркія!" - захапляецца Кася. "А гэта хто?" - у трох метрах цяробіць маленькія шышкі зелянушка-прыгажуня. Уздымаю галаву, а над ёй займаецца той жа справаю сініца-маскоўка.

Усё праходзіць весела, а гілей усё няма. На Бугу мы заўважаем пару гагалёў, якія ўбачыўшы нас сарваліся ў палёт. "Глядзіце, у першага белыя шчочкі!" Сябры з захапленьнем глядзяць у бінокль.

Час вяртацца назад. Усе ў захапленьні ад нечаканых сустрэчаў крочым да машыны. Я прапаную ўсё ж такі пайсьці тым жа шляхам у надзеі ўбачыць яшчэ гілей. Замёрзлыя сябры пагадзіліся. Ідзем далей, глядзім, а на перадзе стаіць чалавек і ўзіраецца ў бінокль. "Ня можа быць, каб я яго ня ведаў!"- падумаў пра сябе я, і калі прыблізіўся бліжэй напоўніўся радасьцю. Віця Ліхван - мой аднагрупнік! Ён зайшоўшы на наш сайт таксама моцна захацеў паназіраць за зімовай прыродай, таму ён і тут! Разам мы назіраем двух бажанаў, якія пералятаюць над галовамі то ў аднім, то ў іншым накірунку. Не перадаць словамі тыя перажываньні, калі бачыш іх. У бок ад дарогі мітусяцца дразды-піскуны і малады чорны дрозд.

А вось і яны - дзесьці сярод зімовага саду падаюць голас гілі. Дык дзе ж яны? Спрабую вачыма знайсьці даўгачаканыя сілуэты. "Дык вось жа яны!"- радасна сказаў Влад. Сапраўды, два гіля сядзяць прама над галавою. Супэр! Дзяўчаты доўга любуюцца імі.

Развітваемся з Віцьком і крочым да машыны замёрзлыя, але шчасьлівыя )))

suMMary Брэсцкая крэпасьць.

Вялікі савук 12

Сіняя сініца 2

Чорнагаловая сініца 3

Вялікая сініца 12

маскоўка 1

чыж 50

зелянушка 1

папаўзень 2

паўзунок звычайны 1

гіль 4

дрозд-піскун 8

чорны дрозд 2

гогаль звычайны 2

бажан 2

вялікі стракаты дзяцел 2

крапіўнік 1

 

 

Фотаздымкі

Каментары

Не ведаю, як у іншыя гады, але ўсёлета і сапраўды ў горадзе і навакольлі нашмат менш і гілёў, і драздоў-піскуноў, і амялушак.

Першых зімовых гілёў я адзанчыў разам з Аленай каля Ласасянкі ўчора - гэта былі 2 самачкі, ўчора разам з Сяргеем - карэспандэнтам ОНТ (амаль адразу пасьля яго пытаньня - а дзе ж гілі?) пачулі і ўбачылі аднаго самца ў Паўднёвым. Піскуны адзінкава ці ў невялікіх групках сустракаюцца, але гэтую колькасьць не параўнаць з мінулымі гадамі. Амялушак бачыў толькі аднойчы - каля 20 птушак насупраць нашага дому ў цэнтры Горадні. І ЎСЁ! Таму людзі ў нечым правы - або ягад стала мала ў гарадах і навакольлі, або папросту дрэваў і кустоў пасьля высечак-"рэканструкцый" стала нашмат менш і іх гэтая колькасьць ужо не задавальняе. А можа на поўначы, адкуль яны да нас прылятаюць нешта ў гэтым годзе здарылася і іх менш (гілёў і амялушак)? Пытаньні застаюцца, але факт-фактам.

Любопытный рассказ! Я правда не сразу догадался, кого же вы искали :) 

По этому поводу вопрос - нет ли где-то таблицы с параллельными беларусскими и латинскими названиями видов? Я, кажется, когда-то видел такую на сайте АПБ, но сейчас не смог найти.

Ёсьць, але пакуль няма на сайтах, магу даслаць англ-лац-бел-рус навуковыя назвы амаль усіх птушак Еўропы - напішыце ў лічку свой е-мэйл. А гілі - снегірі па-расейску.

В прошлом году в Бресте отмечались тысячные стаи свиристелей. А в этом - голяк! Но, по-моему, тут ничего странного нет: за резким скачком численности всегда идет депрессия...

Не думаю, што так проста гэта можна растлумачыць. Не вядома, ці тысячныя групы ў Брэсце гэта быў сапраўды рэзкі скачок іх колькасьці. І з чым зьвязана адсутнасьць іх на зімоўцы ў нас? Халоднае і дажджлівае лета -кепскі гнездавы сезон? А можа мала ягад у нас?

 яны ўсё ведалі пра нашую халодную зіму, таму варта было б правесьці сусьветны падлік амялушак і ў гэтым годзе, каб вызначыць, куды ж яны ўсё ж такі паляцелі...

Цитаты из интернета про свиристелей:        «В Центральной Европе обыкновенный свиристель появляется нерегулярно, каждые 10 лет он прилетает сюда в очень большом количестве, а затем его можно видеть только в качестве зимнего гостя. Причина таких нерегулярных перелетов неизвестна» ( http://www.goldensites.ru/item/215);        

«08.10.2009. Этот год на Среднем Урале отмечен запоздалым прилетом свиристелей. Как рассказал JustMedia орнитолог Вадим Коровин, причины таких наблюдений кроются в потеплевшем климате. Обычно много свиристелей прилетает во время ранних и обильных снегопадов» (http://www.wiki.ru/ornithology/).                    

 

По прошлогодней зиме :    « [05.12.08] Новосибирск атаковали свиристели.     Первомайский сквер атаковали свиристели. Огромная стая птиц рассредоточилась по деревьям и поедает замерзшие забродившие ранетки. Как утверждают зоологи, в этом году численность свиристелей в городе очень высока».      

А в этом году в Росии (Новосибирск, Иркутск, Красноярск, Первоуральск) такая же картина, как и у нас   http://www.rbcu.ru/forum/messages/forum9/topic1652/message51433/#message51433

 

Могу добавить, что по сравнению с  прошлыми  зимами свиристелей не наблюдал (

Т.к во дворе произрастают два куста калины , то каждую зиму их посещали стаи свиристелей, чтобы подкрепиться свежеморожеными ягодами. А в эту зиму пока глухо((

При первом появлении обязательно сделаю заметку.

P.S Если птицы прилетят:))

 Сегодня мне надо было сходить за характеристикой (по практике) на работу, перед тем как ехать на учебу. Итак:

Вышел из дома - у соседей в огороде на дереве сидели 7 свирестелей, которые позже взлетели;

Иду вдоль канала Бона - 5, через 200 метров - 33, у стоматологической поликлиники - более 40 свиристелей;

Возле Экологического центра - 7 особей;

На территории центра - 5 свиристелей;

ВОЗВРАЩАЮСЬ ДОМОЙ:

По улице Дзержинского - 4+3+11+5 (стайками)

Подошел к дому - 3.

 Нужны свиристели? Езжайте к нам в Кобрин. Будем рады.

 

Natura-list (госць) - 20.01.2010 - 21:24

In reply to by Белахвост

Очень интересно, Белахвост. Вроде город небольшой, а так кучкуются! Конечно, не тысячные стаи, но тоже неслабо. Может, после того как у вас объедят всю рябину, и до Бреста доберутся? Я наблюдал их в нашем городе еще в начале зимы, но это были тоже мелкие группировочки. Ксатати, а как в этом году в Кобрине с зимними ягодами? На чем чаще пасутся - рябина, омела, калина...??

 Чаще всего я встречаю их на тополях, независимо от того есть ли там амела. Вот любят тополя и  все тут. Но всегда зимой очень редко встречались, только на пролетах весной и осенью, а этой зимой просто нашествие, я уже думал, что дело к потеплению идет, но, оказалось, я ошибся: уже полторы недели как птицы в городе.

 Для меня они всегда были индикатором предстоящего пролета: всегда на недели две раньше появлялись весной, и летали осенью, когда пролет обычно заканчивался. Но тогда и зимы были никакие, а теперь, вот, зимой по городу летают. Я бы и сегодня на них внимания не обращал, если бы тут тему не завели.

Это еще ерунда!

Замерз канал Бона, через 2 дома от моего и на кормушку крапивник повадился летать, правда, ни разу не видел: ест он там что или нет.