Багата людзей штогод задаюць мне аднолькавае пытаньне "А гілей зусім не відаць? Яны напэўна зрабіліся рэдкімі?" "Ды не, яны зусім не рэдкія, і пад час амаль кожнай вандроўкі я іх бачу."-адказваю я. Ня вельмі захацелі верыць мне учора дзве знаёмыя маладафронтаўкі - Юля і Кася Пашко. Каб пераканацца ў гэтым яны з радасьцю пагадзіліся паехаць у мінівандроўку, далучыўся да нас яшчэ адзін юнак - знаёмы Дзімы Харковіча - Влад Макарэвіч. І вось мы сёньня робім маладафронтаўскую вылазку ў пошуках гілей.
Першае месца - ачышчальныя забудовы Жабінкоўскага цукровага завода. Сьнег па калена, сьляды толькі зьвярыныя, моцны вецер, адразу наводзіць на думку маладых бёдуочараў, што не ў казку яны патрапілі. Але іх сэрцы пацяплелі, калі ледзь не з-пад ног пачалі разлятацца казачныя птушкі, якіх у бінокль можна добра разглядзець. Тут і прыгажуні - сінія сініцы, і чарнагаловы шчыгел, цэлых восемь стрынатак-чаротавак прытуліліся на зіму. Ды не адні яны. Вось самец берасьцянкі скокае па лёдзе, да яго далучылася чатыры дразда-піскуна, між трысьнягу пералятае ізноў жа п'яным палётам чорны дрозд. Нажаль, з вадой быў толькі адзін невялічкі стаў, хадзіць па глыбокаму сьнегу пры такім надвор'і не вельмі хацелася, а таксама і гілі нідзе не хацелі паяўляцца, таму вырашылі паехаць туды, дзе я іх заўсёды бачыў...
suMMary па ачышчальных забудовах:
Чорнагаловая сініца 1
Чорнагаловы шчыгел 2
Сіняя сініца 20
Каўка 7
Стрынатка-чаротаўка 8
Звычайная стрынатка 3
Вялікая сініца 5
Канюх-мышалоў 1
Касматаногі канюх 1
Чорны дрозд 1
Дрозд-піскун 4
Берасьцянка 1
Сойка 7
.... а прыехалі мы ў брэскую крэпасьць, усё той жа левы бераг Мухаўца, а затым правы бераг Заходняга Буга.
Ну ўсё, тут дакладна павінны ўбачыць гіляў. Але... Зусім побач плёскаюцца вялікія савукі ў досыць вялікай колькасьці, на дрэвах час ад часу бачым разнастайных сініц, папаўзьня. Крапіўнік вельмі зьдзівіў сваімі памерамі маіх калегаў. А бліжэйшае дрэва дзёўб вялікі стракаты дзяцел, чаму таксама дзівіліся мае сябры. Пакуль глядзелі за дзятлам з-пад суседняга дрэва выскачыў заяц-русак і медленна паплёўся прэч, мы змаглі палюбавацца яго доўгімі вушамі і шэрай шорсткай.
Крочым далей па глыбокім сьнезе, на якім імкнемся вызначыць сьляды зьвяроў. Гэта - куніца, а вось гэта - гарнастай, а вось і ласка! А гэта!? а гэта - сьляды чароўнага трусіка.
Наперадзе холмскі мост. Глядзім на ім сабралося багата народу, і ўсе яны ўзіраюцца ў раку. Падыходзім бліжэй. О, дзіва! Пад самым мостам сядзіць на лёдзе бабёр. Так вось яна - фотазорка сайту birdwatch.by! Бягу хутчэй на мост, каб зрабіць некалькі кадраў, але ня тут та было. Бобр хаваецца пад вадой. Натоўп разыходзіцца, а мы няспешна крочым у бок Буга. Тут наш зубасты сябра вынырвае з вады і плыве паралельна з намі, перыядычна спрабуючы вылезьці на лёд. Некалькі разоў ён выпаўзае і харчуецца галінамі. Я падыходжу на метраў 10 да яго і фатаграфую. Праз некалькі хьвілін я яму надакучыў, і бобр з вялікай галінай ў зубах правальваецца пад ваду. Мы не сталі больш яго турбаваць, а пайшлі далей.
У туях - вялікі "тусьняк" чыжыкаў. "Ах, гэта тыя пра якіх у кнігах пішуць! Такія яркія!" - захапляецца Кася. "А гэта хто?" - у трох метрах цяробіць маленькія шышкі зелянушка-прыгажуня. Уздымаю галаву, а над ёй займаецца той жа справаю сініца-маскоўка.
Усё праходзіць весела, а гілей усё няма. На Бугу мы заўважаем пару гагалёў, якія ўбачыўшы нас сарваліся ў палёт. "Глядзіце, у першага белыя шчочкі!" Сябры з захапленьнем глядзяць у бінокль.
Час вяртацца назад. Усе ў захапленьні ад нечаканых сустрэчаў крочым да машыны. Я прапаную ўсё ж такі пайсьці тым жа шляхам у надзеі ўбачыць яшчэ гілей. Замёрзлыя сябры пагадзіліся. Ідзем далей, глядзім, а на перадзе стаіць чалавек і ўзіраецца ў бінокль. "Ня можа быць, каб я яго ня ведаў!"- падумаў пра сябе я, і калі прыблізіўся бліжэй напоўніўся радасьцю. Віця Ліхван - мой аднагрупнік! Ён зайшоўшы на наш сайт таксама моцна захацеў паназіраць за зімовай прыродай, таму ён і тут! Разам мы назіраем двух бажанаў, якія пералятаюць над галовамі то ў аднім, то ў іншым накірунку. Не перадаць словамі тыя перажываньні, калі бачыш іх. У бок ад дарогі мітусяцца дразды-піскуны і малады чорны дрозд.
А вось і яны - дзесьці сярод зімовага саду падаюць голас гілі. Дык дзе ж яны? Спрабую вачыма знайсьці даўгачаканыя сілуэты. "Дык вось жа яны!"- радасна сказаў Влад. Сапраўды, два гіля сядзяць прама над галавою. Супэр! Дзяўчаты доўга любуюцца імі.
Развітваемся з Віцьком і крочым да машыны замёрзлыя, але шчасьлівыя )))
suMMary Брэсцкая крэпасьць.
Вялікі савук 12
Сіняя сініца 2
Чорнагаловая сініца 3
Вялікая сініца 12
маскоўка 1
чыж 50
зелянушка 1
папаўзень 2
паўзунок звычайны 1
гіль 4
дрозд-піскун 8
чорны дрозд 2
гогаль звычайны 2
бажан 2
вялікі стракаты дзяцел 2
крапіўнік 1
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Белахвост - 18.01.2010 - 01:11
Дзякуй за цікавы расказ.
Дзякуй за цікавы расказ. Бабер руліць.
Harrier - 18.01.2010 - 11:18
In reply to Дзякуй за цікавы расказ. by Белахвост
Не ведаю, як у іншыя гады,
Не ведаю, як у іншыя гады, але ўсёлета і сапраўды ў горадзе і навакольлі нашмат менш і гілёў, і драздоў-піскуноў, і амялушак.
Першых зімовых гілёў я адзанчыў разам з Аленай каля Ласасянкі ўчора - гэта былі 2 самачкі, ўчора разам з Сяргеем - карэспандэнтам ОНТ (амаль адразу пасьля яго пытаньня - а дзе ж гілі?) пачулі і ўбачылі аднаго самца ў Паўднёвым. Піскуны адзінкава ці ў невялікіх групках сустракаюцца, але гэтую колькасьць не параўнаць з мінулымі гадамі. Амялушак бачыў толькі аднойчы - каля 20 птушак насупраць нашага дому ў цэнтры Горадні. І ЎСЁ! Таму людзі ў нечым правы - або ягад стала мала ў гарадах і навакольлі, або папросту дрэваў і кустоў пасьля высечак-"рэканструкцый" стала нашмат менш і іх гэтая колькасьць ужо не задавальняе. А можа на поўначы, адкуль яны да нас прылятаюць нешта ў гэтым годзе здарылася і іх менш (гілёў і амялушак)? Пытаньні застаюцца, але факт-фактам.
freelancer - 18.01.2010 - 11:32
In reply to Не ведаю, як у іншыя гады, by Harrier
сапраўды, наконт амялушак
сапраўды, наконт амялушак увогуле сумна - у гэтым годзе ніводнай не бачыў (((
khustochka - 18.01.2010 - 11:46
Любопытный рассказ! Я правда
Любопытный рассказ! Я правда не сразу догадался, кого же вы искали :)
По этому поводу вопрос - нет ли где-то таблицы с параллельными беларусскими и латинскими названиями видов? Я, кажется, когда-то видел такую на сайте АПБ, но сейчас не смог найти.
Harrier - 18.01.2010 - 11:53
In reply to Любопытный рассказ! Я правда by khustochka
Ёсьць, але пакуль няма на
Ёсьць, але пакуль няма на сайтах, магу даслаць англ-лац-бел-рус навуковыя назвы амаль усіх птушак Еўропы - напішыце ў лічку свой е-мэйл. А гілі - снегірі па-расейску.
Harrier - 18.01.2010 - 11:54
In reply to Ёсьць, але пакуль няма на by Harrier
ПС амялушкі - свірістелі.
ПС амялушкі - свірістелі.
khustochka - 18.01.2010 - 18:07
In reply to ПС амялушкі - свірістелі. by Harrier
Амялушак я понимаю по
Амялушак я понимаю по аналогии с украинским «омелюхи» :) За таблицу буду благодарен, сейчас пришлю свой мейл.
Natura_list - 19.01.2010 - 22:24
В прошлом году в Бресте
В прошлом году в Бресте отмечались тысячные стаи свиристелей. А в этом - голяк! Но, по-моему, тут ничего странного нет: за резким скачком численности всегда идет депрессия...
Harrier - 19.01.2010 - 22:32
In reply to В прошлом году в Бресте by Natura_list
Не думаю, што так проста гэта
Не думаю, што так проста гэта можна растлумачыць. Не вядома, ці тысячныя групы ў Брэсце гэта быў сапраўды рэзкі скачок іх колькасьці. І з чым зьвязана адсутнасьць іх на зімоўцы ў нас? Халоднае і дажджлівае лета -кепскі гнездавы сезон? А можа мала ягад у нас?
freelancer - 19.01.2010 - 22:59
In reply to Не думаю, што так проста гэта by Harrier
яны ўсё ведалі пра нашую
яны ўсё ведалі пра нашую халодную зіму, таму варта было б правесьці сусьветны падлік амялушак і ў гэтым годзе, каб вызначыць, куды ж яны ўсё ж такі паляцелі...
Natura_list - 19.01.2010 - 23:22
In reply to яны ўсё ведалі пра нашую by freelancer
Цитаты из интернета про
Цитаты из интернета про свиристелей: «В Центральной Европе обыкновенный свиристель появляется нерегулярно, каждые 10 лет он прилетает сюда в очень большом количестве, а затем его можно видеть только в качестве зимнего гостя. Причина таких нерегулярных перелетов неизвестна» ( http://www.goldensites.ru/item/215);
«08.10.2009. Этот год на Среднем Урале отмечен запоздалым прилетом свиристелей. Как рассказал JustMedia орнитолог Вадим Коровин, причины таких наблюдений кроются в потеплевшем климате. Обычно много свиристелей прилетает во время ранних и обильных снегопадов» (http://www.wiki.ru/ornithology/).
Natura_list - 19.01.2010 - 23:22
In reply to Цитаты из интернета про by Natura_list
По прошлогодней зиме : «
По прошлогодней зиме : « [05.12.08] Новосибирск атаковали свиристели. Первомайский сквер атаковали свиристели. Огромная стая птиц рассредоточилась по деревьям и поедает замерзшие забродившие ранетки. Как утверждают зоологи, в этом году численность свиристелей в городе очень высока».
А в этом году в Росии (Новосибирск, Иркутск, Красноярск, Первоуральск) такая же картина, как и у нас http://www.rbcu.ru/forum/messages/forum9/topic1652/message51433/#message51433
Jorg - 20.01.2010 - 09:39
In reply to По прошлогодней зиме : « by Natura_list
Могу добавить, что по
Могу добавить, что по сравнению с прошлыми зимами свиристелей не наблюдал (
Т.к во дворе произрастают два куста калины , то каждую зиму их посещали стаи свиристелей, чтобы подкрепиться свежеморожеными ягодами. А в эту зиму пока глухо((
При первом появлении обязательно сделаю заметку.
P.S Если птицы прилетят:))
Белахвост - 20.01.2010 - 20:32
Сегодня мне надо было
Сегодня мне надо было сходить за характеристикой (по практике) на работу, перед тем как ехать на учебу. Итак:
Вышел из дома - у соседей в огороде на дереве сидели 7 свирестелей, которые позже взлетели;
Иду вдоль канала Бона - 5, через 200 метров - 33, у стоматологической поликлиники - более 40 свиристелей;
Возле Экологического центра - 7 особей;
На территории центра - 5 свиристелей;
ВОЗВРАЩАЮСЬ ДОМОЙ:
По улице Дзержинского - 4+3+11+5 (стайками)
Подошел к дому - 3.
Нужны свиристели? Езжайте к нам в Кобрин. Будем рады.
Natura-list (госць) - 20.01.2010 - 21:24
In reply to Сегодня мне надо было by Белахвост
Очень интересно, Белахвост.
Белахвост - 20.01.2010 - 22:49
Чаще всего я встречаю их на
Чаще всего я встречаю их на тополях, независимо от того есть ли там амела. Вот любят тополя и все тут. Но всегда зимой очень редко встречались, только на пролетах весной и осенью, а этой зимой просто нашествие, я уже думал, что дело к потеплению идет, но, оказалось, я ошибся: уже полторы недели как птицы в городе.
Для меня они всегда были индикатором предстоящего пролета: всегда на недели две раньше появлялись весной, и летали осенью, когда пролет обычно заканчивался. Но тогда и зимы были никакие, а теперь, вот, зимой по городу летают. Я бы и сегодня на них внимания не обращал, если бы тут тему не завели.
Это еще ерунда!
Замерз канал Бона, через 2 дома от моего и на кормушку крапивник повадился летать, правда, ни разу не видел: ест он там что или нет.
freelancer - 21.01.2010 - 00:38
In reply to Чаще всего я встречаю их на by Белахвост
Клёва вам у Кобрыне )))
Клёва вам у Кобрыне )))