Два гады таму я здзіўляўся таму, што Баталёны ... плаваюць!
І вось прыйшоў час упершыню ўбачыць, як плаваюць бакасы:
На балоце Грайна, частка якога апынулася пад вадой з-за дзейнасці баброў, пэўна з-за гэтага паадміралі купіны асакі, а самі купіны засталіся. Іх выкарыстоўваюць розныя кулікі і качкі для адпачынку, і бакасы- не выключэнне.
Але як перабірацца паміж імі, каб знайсці ежу, калі вада глыбей за доўгія ногі?
Правільна - пераплыць!
Плаваючыя бакасы выглядалі як нешта сярэдняе паміж вельмі даўгадзюбымі качкамі і плывунчыкамі,і часам нават спрабавалі шукаць ежу дзюбай пад час заплываў.
Кропка назірання
Бакасы ... плаваюць!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
юрась - 25.09.2019 - 10:10
можа яны не плаваюць, а…
можа яны не плаваюць, а ходзяць па дну на вялікай вадзе?
Harrier - 26.09.2019 - 18:37
In reply to можа яны не плаваюць, а… by юрась
Здаецца, на відэа бачныя…
Здаецца, на відэа бачныя абодва варыянты. І плавалі, і хадзілі.
Але калі было заглыбока хадзіць, то яўна плавалі як "нармальныя качкі")
pva - 28.09.2019 - 20:27
Я ўважліва прагледзеў -…
Я ўважліва прагледзеў - бакас плаваў. Калі б ён хадзіў, то падымаўся б, то апускаўся: дно ня роўнае. А так плыў па вадзе роўна, як качка.