Хаця дарослыя шэрыя курапаткі (Perdix perdix) могуць жыць і ў высокай пустырнай расліннасці, і сярод шматгадовых траў ці азімых на палях, птушанятам патрэбна або нізкаz скошаная расліннасць,або ўвогуле ўчасткі без яе каб мець магчымасць абсохнуць ад ранішняй расы. Таму шмат дзе ўздоўж чыгуначнага палатна курапаткі водзяць сваіх малых. І гродзенскае урочышча "Астравок" з чыгункай - не выключэнне.
Чэрвень 2019, Гродна.
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 26.05.2020 - 11:04
Удалыя і добрыя фатаграфіі…
Удалыя і добрыя фатаграфіі. Вельмі цяжка зняць іх, ды яшчэ буйным планам. З поспехам !.
Apus - 26.05.2020 - 19:20
Класныя здымкі!
Класныя здымкі!