Самая знакамітая кніга Ўладзіслава Тачаноўскага даступная он-лайн!

    У гісторыі польскай орніталогіі цяжка знайсці больш выбітную асабовасць, чым орнітолаг-самавук Уладзіслаў Тачаноўскі (Władysław Taczanowski), які жыў у XIX ст... Ён дачакаўся прызнання не толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Пра гэта сведчаць навуковыя лацінскія назвы шматлікіх відаў птушак, галоўным чынам паўднёваамерыканскіх. Дзякуючы Малапольскаму орніталагічнаму таварыству (Małopolskiemu Towarzystwu Ornitologicznemu) цяпер кожны можа азнаёміцца са старонкамі самай вядомай кнігі гэтага навукоўцы.

    Уладзіслаў Тачаноўскі нарадзіўся ў 1819 годзе ў Jabłonnie каля Любліна, памёр у 1890 г. ў Варшаве. Не меў фармальнай вышэйшай адукацыі – ў вялікай ступені быў самавукам, вучыўся галоўным чынам пад час сваіх шматлікіх паездак у розныя навуковыя цэнтры Заходняй Еўропы. Быў сапраўдным палевіком, часта прысвячаў на зборы калекцый па некалькі дзён, часам нават амаль без ежы.
    У 1855 г. атрымаў пасаду ад’юнкта, а ў 1862 стаў захавальнікам (kustoszem) Заалагічнага кабінету ў Варшаве (Gabinetu Zoologicznego), з якім быў звязаны да канца свайго жыцця. Разам з Антоніем Вагай (Antonim Wagą) і Аляксандрам і Канстанцінам Браніцкімі (Aleksandrem i Konstantym Branickimi) ўдзельнічаў у навуковых экспедыцыях у Алжыр і Французскую Сахару. Інтэнсіўна перапісваўся са шматлікімі тагачаснымі еўрапейскімі орнітолагамі. Яго мэтай было ператварыць Варшаўскі заалагічны кабінет у месца для навуковай працы сусветнага ўзроўню.
    Апісваў і сістэматызаваў шматлікіх птушак, якіх яму дасылалі навукоўцы – між іншым, з Паўднёвай Амерыкі і Азіі. Дзякуючы гэтаму з пад пяра Тачаноўскага на французкай мове выйшлі такія кнігі, як “Орніталогія Перу” і “Авіфауна Ўсходняй Сібіры”. Матэрыял для апошняй дасылаў знакаміты беларускі заолаг Бенедыкт Дыбоўскі, які трапіў у Сібір на катаргу пасля няўдалага паўстання 1863 году.
    Аднак Тачаноўскі не забываў і пра птушак роднай старонкі і краіны – Польшчы. Быў адным з першых, хто заклікаў ахоўваць драпежных птушак, якім прысвяціў асобную кнігу – “Пра птушак драпежных Каралеўства Польскага і пра ўплыў, які яны аказваюць на гаспадарку” ("O ptakach drapieżnych w Królestwie Polskim i o wpływie, jaki wywierają na gospodarstwo ogólne"). Дзякуючы старанным назіранням і вялікай колькасці апрацаванага матэрыялу, іншая кніга Тачаноўскага – “Нашы птушкі” ("Ptaki krajowe"), якая выйшла ў 1882 г., стала настольнай для наступных пакаленняў орнітолагаў.
   Дзякуючы працы землякоў Тачаноўскага з Любельшчызны, сёння няма неабходнасці шукаць гэтую кнігу ў антыквараў-букіністаў, бо цяпер у выглядзе заархівіраваных файлаў pdf яе можна спампаваць на stronie Małopolskiego Towarzystwa Ornitologicznego. Увага – вялікі файл – 206 Мб!
Яшчэ адна добрая вядомасць – дзякуючы Ельблонгскай лічбавай бібліятэцы (Elblaskа Bibliotekа Cyfrowа) цяпер можна карыстацца і кнігай пра птушак цяперашняй паўночна-ўсходняй Польшчы і Калініградзкай вобласці Расіі Ф.Тышлера “Птушкі правінцыі Ўсходняя Прусія” (F. Tischler, 1914 "Die Vögel der Provinz Ostpreußen").  Кніга ў лічбавым выглядзе тут: http://dlibra.bibliotekaelblaska.pl/dlibra.
 

На здымку з www.miiz.waw.pl – Ўладзіслаў Тачаноўскі.

Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

Comments

Pełny link do pozycji Tischlera:
http://dlibra.bibliotekaelblaska.pl/dlibra/docmetadata?id=4527&from=pubstats.
Aby pobrać książkę, trzeba jeszcze zainstalować program - dla Widows jest to: LizardTech DjVu plugin. Podczas próby pobierania otworzy się link kierujący na właściwą stronę, skąd za darmo można pobrać program.

Поўны лінк на кнігу Тышлера:

http://dlibra.bibliotekaelblaska.pl/dlibra/docmetadata?id=4527&from=pubstats.

Каб спампаваць кнігу, трэба яшчэ інсталяваць праграму, для Windows гэта LizardTech DjVu plugin. Пад час спробы запампаваньня кнігі адкрыецца лінк, які накіруе на адпаведную старонку, адкуль будзе можна спампаваць праграму.