Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чорна-белыя шэрыя вароны

Дакументацыйныя здымкі

Сказаць, што я здзівіўся калі ўбачыў насупраць дому, у якім жыву, гэтую маладую шэрую варону (Corvus (corone) cornix), гэта амаль нічога не сказаць.

Спачатку я думаў, што яна ўжо сама дае сабе рады, негледзячы на ўзрост. Але яна праляцела метраў 30, паказала ў палёце амаль цалкам белыя крылы і села каля дарослай вароны, якая выглядала афарбаванай нармальна. Тая нешта знайшла на газоне і яўна не хацела адразу дзяліцца з моладдзю. А тут падляцела яшчэ адна, таксама маладая і таксама з белымі плямамі на крылах, толькі плямы,здаецца, былі меншага памеру.

Стала зразумела, што або другая варона з пары мае нешта падобнае, або гэтае белае нейкім чынам ад знешне нармальных бацькоў перадалося птушанятам.

Не менш цікава, што гэтыя вароны яўна не мясцовыя - прынамскі я іх тут бачыў першы і астатні раз, а тых, хто гняздуюць навокал прыкладна ў радыюсе 1 км я бачыў і ведаю, што сярод іх такіх не было.

Гродна, 25-07-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Вось гэта да! Ды i левае і правае крыло з белым пер'ем!

Часам гэта з'ява не мае дачынення да генетычнай мутацыі афарбоўкі і з'яўляецца следствам парушэння метабалічных працэсаў (аліментарная недастатковасць) у арганізме ў перыяд фарміравання і росту пяра. Выбеливание апярэння адзначаецца ў першую чаргу ў сінантропнымі відаў птушак, асабліва ў першагодкаў (шэрыя вароны, галкі, гракі, шпакі, дамавікі вераб'і).
Калі ж казаць менавіта пра лейкiзм, у тым ліку няпоўным (частковым) лейкiзме, то як і любая мутацыя, ён часцей за ўсё праяўляецца ў папуляцыях сінантропнымі птушак, дзе мае месца імбрыдынгу і "назапашванне" генаў у папуляцыі. Досыць часта назіраецца ў аселых груп гарадскіх птушак, якія штогод займаюць адну і тую ж гнездавую \ кармавую тэрыторыю...

Вось, каўка, знятая ў чэрвені 2021 г. ў парку. Лейкiзм або парушэнне абмену рэчываў ?!

птушка

Dzima, vydatnyja foty!

Takija roznyja bielyja plamy vielmi časta sustrakajucca u kavak. U hrakau krychu mienš časta, alie taksama byvajuc.

Tamu čamu b nie taksama u varon? Kožnaja takaja ptuška cikavaja :-)

A u nas (Čechija, horad Pardubice)

bielaja kauka 1

usiu zimu (apošnim razam 30.03.2021) sustrakali i fatahrafavali takuju vos dzivosnuju prahažosc u pary z narmalna ufarbavanaj.
 

bielaja kauka 2bielaja kauka 3