Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя рэмезы: Самастойная моладзь

Я йшоў па беразе Нёмана, як раптам пачуў з кустоў вярбы гучны смутны свіст і не мог паверыць: "Рэмез? Адкуль?"

Ніколі раней я іх тут не бачыў і не чуў. Памыліцца я не мог, і ўсё ж сумненні засталіся. І калі я пачаў шукаць птушку вачыма, раптам 7 іх выляцелі з крайняга куста і адляцелі над вадой. Усе аднолькавыя, светленькія. Хутчэй за ўсё - маладыя птушкі.

Я ўжо паспеў засумаваць, што не паспеў зрабіць ніводнага здымка, як праз метраў 500, ужо з зарасніка трыснягу на беразе, ізноў пачуў знаёмы голас і стаў прыглядацца - ёсць рэмез (Remiz pendulinus), і не адзін!

Не ведаю, ці гэта былі тыя ж птушкі, ці іншая чародка, але адначасова я змог налічыць не менш трох птушак, усе (таксама) былі маладыя, без чорных плям на галаве. Яны актыўна харчаваліся, раздзёўбвалі сцябліны трыснягу і часам лісты і даставалі адтуль невялікіх лічынак, а часам і нейкі раслінны пух - на адным са здымкаў бачны гэты момант. Свісцелі яны вельмі рэдка, за хвілін 10 я пачуў іх яшчэ раз.

Па рознай колькасці карычневага на крылах і спіне бачна, што птушкі хаця і маладыя, хутчэй за ўсё рознага ўзросту. Як і дзе яны аб'ядналіся - невядома. Усё ж стратэгія размнажэння ў рэмезаў такая дзіўная, што падобны рознаўзроставы склад можа і не павінен здзіўляць? )

Нёман у Гродна, 12-08-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары