Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

На першым гняздзе пара выдатна спраўляецца з бацькоўскімі абавязкамі: самец часта прыносіць палёвак, а самка кушае і сама, і малых корміць пастаянна і так, што сёння яны асабліва і галодныя не былі і самка складвае запас ежы недзе пад камеру і рэгулярна спрабуе накарміць малых зноў і зноў.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Не ведаю, ці прыносіў якую здабычу з самага ранку самец на другое гняздо, але хутчэй за ўсё не. Тры разы прылятаў пасля абеду пусты і ўсе тры разы сядаў на яйкі. Самка ж лятала яўна паляваць і штораз яе не было прыкладна па 20 хвілін.

Другі раз, здаецца, вярнулася яўна галодная і доўга крычала пра гэта самцу (

птушка

птушкі

птушка

У 10:57, у прамежку паміж адлётам самкі з нейкай палёўкай і вяртаннем самкі з той самай палёўкай у нішу, здаецца, зноў прыляцела чужаніца - самец на яе даволі нервова зрэагаваў. Потым пайшоў грэць гняздо.

На другім гняздзе самец сядзеў на яйках ад 15:27 да 16:54. Можа, самка паляваць лятала?..

Потым у 17:46 прынес нейкага невялікага грызуна. Мяркуючы па тым, з якім лямантам самка таго грызуна ўхапіла, яна дужа галодная.

 

На першым гняздзе у 21:07 гулялі ў перацягванне палёўкі.

На другім гняздзе, здаецца, старыя праблемы засталіся: з 12 гадзін самец толькі раз прынёс самцы здабычу.

Але ўжо навучыўся нармальна наседжваць кладку і 'адпускае' самку паляваць саму - пасля абеду сядзеў на яйках прыкладна 1,5 гадзіны пакуль самка яўна палявала і не вяргулася на гняздо.

птушкі

птушкі

Увечары ж самец прыляцеў пусты і амаль адразу сеў на яйкі, але самка пакрычала і не захацела адлятаць, села на кладку сама.

птушкі

На первом видео видно, что самец едва успел донести полевку в нишу, чужая самка висела буквально у него на хвосте. В это же самое время, самка из второго гнезда отсутствовала на кладке - может быть и она промышляет налетами на соседей.

А трансляция на YouTube вернётся? А то на телевизоре включить не получается :(

Очень нравилось включить именно на телевизоре в фоне и заниматься своими делами искоса поглядывая: как там дела в гнезде?

На первом гнезде самец прилетал преимущественно без еды, но скорее всего как минимум один раз что-то небольшое приносил, в в 16:30 самка улетала на 14 минут, на втором гнезде в 14:53 самец принес самке большого грызуна, она его съела сразу же не вылетая никуда

Так, без магчымасці перамоткі падзей глядзець ужо нязвыкла. Але галоўнае, што абедзьве самкі на гнёздах і сваіх кладках.

А ці атрымаецца з перамоткай з тэхнічнага і матэрыяльнага пункту гледжання будзем думаць у бліжэйшыя дні.