Гомель, Шведская горка, 19.02.23
Чародка стрынатак пасьвілася ў мокрай траве. Чуваць іх было адусюль, а вось відаць... як заўсёды. Прычым, яны даволі блізка падпускалі чалавека - і ўсё адно заставаліся незаўважанымі ажно пакуль не ўзляцяць. На маё шчасьце, гэта ўсё-ткі не было калгаснае поле, і тую-сюю птушку ўбачыць атрымалася.
(ОК, насамрэч, "тую-сюю" - гэта траіх. Рэшту - толькі на ўзлёце ці на дрэвах)
Прыгожа яны зліваюцца з пустазельлем...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 19.02.2023 - 23:21
Прыгожая серыя. А стрынаткі…
Прыгожая серыя. А стрынаткі і праўда, калі толькі не сядзяць на правадах ці асфальце, заўважыць іх цяжка.