З пачаткам кастрычніка моцна пахаладала, распушчаных кветак амаль не засталося, таму пазасталыя аказаліся 'на вагу' золата для тых нешматлікіх насякомых, якія яшчэ актыўныя. Аднак убачыць муху пад адзінай кветкай у наваколлі ў такі холад было дзіўна. Можа не адляцела каб калі раптам выйдзе сонейка, можна было адразу есці без пошукаў крыніцы нектару?
Гродна, 06-10-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскi
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 07.10.2024 - 10:35
Гэта "хараство" падобная на…
Гэта "хараство" падобная на шэрую мясную муху, звычайная на рынках, кірмашах. Сустракаецца на бойнях, паблізу памыйных ям, у прыватнасці, з гнілымі мяснымі адкідамі, в туалетах, на трупах, садавіне, фекаліях, кветках. Адносна холадналюбівы вiд..
Harrier - 07.10.2024 - 20:54
Хутчэй за ўсё яна і ёсць…
Хутчэй за ўсё яна і ёсць. Пра яе холадалюбівасць не ведаў, дзякуй.