Шаноўныя сябры! Рады Вас вітаць на нашым ужо 16-м запар стрыме з гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце. У бліжэйшы час мы зможам (як і ў апошнія гады) назіраць за жыццём двух пар сакалоў LIVE. Вашы каментары са скрыншотамі і без дапамогуць зрабіць назіранні цікавейшымі, але каб мець магчымасць рабіць іх, трэба зарэгістравацца на сайце. Як і ва ўсе мінулыя сезоны, мы будзем тлумачыць што і (магчыма) чаму адбываецца на гнёздах. Цікавага прагляду!
Dear friends! We are glad to watch together with you already the 16`th season of our stream from 2 nests of Kestrels LIVE. The second camera will start streaming in nearest days too. Have another interesting season of nesting falcons!
Comments
Harrier - 17.03.2025 - 18:59
18:58 -яшчэ адна кароткая…
18:58 -яшчэ адна кароткая капуляцыя з крыкамі.
Harrier - 17.03.2025 - 16:59
16:58 - чарговая капуляцыя,…
16:58 - чарговая капуляцыя, з крыкамі абодвух удзельнікаў)
Harrier - 17.03.2025 - 16:44
16:43 -нарэшце самец прынёс…
16:43 -нарэшце самец прынёс частку грызуна і перадаў самцы ў гнездавой нішы.
Самка настолькі галодная, што нават не есць, а крычыць без перапынку, а самец ёй ціхенька адказвае.
Потым самка хуценька з'ела прынесенае, але не можа супакоіцца і ўсё яшчэ пакрыквае, толькі ўжо нашмат цішэй.
Harrier - 17.03.2025 - 12:06
12:04 самка яўна галодная, а…
12:04 самка яўна галодная, а самец стараецца яе без прыносаў здабычы ўтрымаць у гнездавой нішы, для гэтага (?) залятае туды сам.
Harrier - 17.03.2025 - 11:51
У 11:49 самка ўбачыла здалёк…
У 11:49 самка ўбачыла здалёк самца, пачала крычаць і паляцела яму насустрач. Але самец пусты заляцеў на некалькі секунд у нішу і пасля адляцеў.
Самка яшчэ троху пакрычала і пакапала гнездавую ямку пад камерай.
У 11:54 яўна капуляцыя на краю нішы ў мёртвай зоне камеры.
Harrier - 16.03.2025 - 20:33
Самка ўсё больш часу…
Самка ўсё больш часу праводзіць у нішы, самец часам далучаецца і нават забягае ўнутр (асабліва калі яе няма):
Але і самец, і самка пакуль што начуюць па-за нішай (прынамсі іх не відаць па-за мёртвай зонай пад камерай).
Harrier - 16.03.2025 - 13:49
У 13:48 самка капае…
У 13:48 самка капае гнездавую ямку ў мёртвай зоне пад камерай, бачны толькі яе хвост.
Harrier - 16.03.2025 - 13:08
У 13:07 самец прынёс самцы ў…
У 13:07 самец прынёс самцы ў нішу палёўку без галавы (яўна з'еў яе сам).
Harrier - 15.03.2025 - 17:47
У 16:49 самка есць грызуна у…
У 16:49 самка есць грызуна у гнездавой нішы:
RobinZone - 15.03.2025 - 12:07
У параўнанні з папярэднімі…
У параўнанні з папярэднімі сезонамі- рана пачаўся сезон?
Harrier - 15.03.2025 - 17:37
In reply to У параўнанні з папярэднімі… by RobinZone
Так, параўнальна рана сёлета.
Так, параўнальна рана сёлета.
Harrier - 15.03.2025 - 10:28
Самка на краю нішы, часта…
Самка на краю нішы, часта крычыць.
У 10:25 адбылася хуткая капуляцыя.
Harrier - 14.03.2025 - 14:36
У 14:35 самец прынёс самцы ў…
У 14:35 самец прынёс самцы ў нішу чарговую палёўку.
Harrier - 14.03.2025 - 13:40
Самка ў 13:38 прысядае і…
Самка ў 13:38 прысядае і капае гнездавую ямку (амаль) у мёртвай зоне камеры.
Harrier - 14.03.2025 - 11:40
Самка знаходзіцца ў 2-й нішы…
Самка знаходзіцца ў 2-й нішы, перакладае жвір.
А вось у 11:34 самец прынёс палёўку. Пакрычалі разам і самка пачала яе есці:
Harrier - 14.03.2025 - 01:57
Шаноўныя сябры! Рады Вас…