Сокал-Пустальга LIVE-2025: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2025: Brest, Belarus 16-ы сезон :: 16th season

2-я гнездавая ніша :: Nest II

5 6

1-я самка / 1st female: 02-04-2025

Новая самка / new female:

02-05-2025

04-04-2025 (?)

05-05-2025

 

07-05-2025

 

09-05-2024

 

10-05-2025

 

12-05-2025 

Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
           

Нам можна дапамагчы, пералічыўшы любую разумную суму грошай у беларускіх рублях на картку 5326 5800 0280 3291 , або на мабільны нумар +375 445 402691 (А1).

 

 

Comments

У 20:05 нарэшце самец з цалкам мокарай галавой нешта прынёс паесці самцы. Яна і галодная, і раз'юшаная, таму замест таго, каб хутчэй ляцець есці, гучна крычыць у нішы:

птушка

У 11:58 самец прынёс самцы грызуна, яна яго выхапіла, але амаль не прыўставала з яек. І потым круцілася-круцілася на іх і так і не пачала таго грызуна есці, паклала недзе пад сябе або побач.

птушка

птушка

У 13:57 самка выплёўвае выплюйку (непратраўленыя рэшткі палёвак = поўсць, зубы і магчыма часткова іншыя косці, якія спрасоўваюцца ў страўніку і выводзяцца праз рот):

птушка

птушка

Самец падмяняе самку на яйках пакуль тая есць прынесную ім здабычу, але добра сесці ў яго атрымліваецца далёка не адразу, а потым, калі самка вярнулася, ён нейкі час не хоча саступіць ёй месца.

птушка

птушка

Першая ноч, калі самка вырашыла інкубаваць яйкі. Круцілася-круцілася над імі і села.

птушка

А да гэтага перад самым змярканнем вярнуўся самец і сам ледзьве не сеў іх наседжваць, але хутка адумаўся)

птушка

птушка