Першыя спробы, а часам і капуляцыі вялікіх савукоў (Mergus merganser) на Нёмане у розныя гады назіраю (ужо) у пачатку снежня, а потым і па 2-3 ў наступныя зімовыя месяцы і ў першы вясновы. Зразумела, што як мінімум зімой яны рытуальныя, бо калі самец пад час іх і выпырсквае сперму ў клааку самкі, то быць выкарыстана для запладення яйкаклетак вясной яна не можа.
Тым не менш, таксама штогод назіраю сытуацыі, калі самец хаця і выразна бачыць, што самка запрашае яго на капуляцыю - выцягнулася на вадзе і час ад часу прыпадымае хвост і плавае паблізу, ён на яе не ўзбіраецца і працягвае плаваць як і да таго. Так было і ў гэтым выпадку - самка старалася заахвоціць самца каля двух хвілін, але ў яе - і ў самца - нічога не атрымалася.
Як “гэта” складана ў качак, або пра асаблівасці сэкса вадаплаўных
Нёман у Гродна, 03-01-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 08.02.2026 - 13:07
Вельмі шкада самку. Не…
Вельмі шкада самку. Не спраўдзіў яе чаканняў. Можа быў ен галодны, або не ў настроі - не да любові.