Эмблема сёмага адкрытага чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі

09.08.2010 - 02:21 | Kiolk

Адмыслова да сёмага чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі была распрацавана эмблема чэмпіяната з птушкай 2010 года - сокалам-пустальгой. Як і ў мінулым годзе, эмблему распрацаваў гродзенскі дызайнер Дзьмітрый Гупенец. На эмблемах намаляваны самка і самец пустальгі. Эмблемы прадстаўлены ў 2-ух варыянтах: беларускамоўным і англамоўным.  Дадзеныя эмблемы будуць выкрыстаны для друку адмысловых саколак да чэмпіяната. 

  

 

Comments

Прыкладны кошт белай саколкі з каляровай эмблемай Чэмпіянату памерам каля А4 будзе 30 тысяч (разам з перасылкай). Такія саколкі могуць замовіць усе жадаючыя, не толькі ўдзельнікі гонкі за птушкамі.

Думайце наконт падыходзячага памеру і колькасці патрэбных Вам саколак. Дакладныя кошты  саколка+друк будуць вядомыя 18-19 жніўня.

Ў каментарах можна пісаць пра сваё жаданне набыць такую саколку(і), памер і варыянт эмблемы (напрыклад, з самкай англ.).

ПС Дзякуй Дзіме за чарговую прыгожую эмблему!