Віншуем з юбілеем!

Сёння, 7 жніўня, спаўняецца 50 год Васілію Вітальевічу Грычыку – аднаму з самых вядомых арнітолагаў Беларусі з энцыклапедычнымі ведамі не толькі наконт нашых птушак, але таксама і экалогіі жывёл, і гісторыі нашай краіны.

Васілій Вітальевіч скончыў біялагічны факультэт БДУ ў 1982 г., праз 10 год абараніў кандыдацкую дысертацыю "Феногеография полиморфизма желтых трясогузок в связи с проблемами систематики и генезиса комплекса Motacilla flava". Амаль увесь час працуе на біяфаку БДУ, дзе загадвае кафедрай агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі. Ў альма матэр чытае курсы “"Методика преподавания биологии", "Методика воспитательной работы", "Экология и рациональное природопользование" і "Растительные и животные ресурсы, рациональное использование, охрана".
У мінулым годзе абараніў доктарскую дысертацыю "Хорологическая структура современной орнитофауны Беларуси в аспекте популяционно-биологической концепции подвида" (Автореферат).

Шмат год быў сябрам Цэнтральнага Савету АПБ, цяпер – Старшыня Рэвізійнай камісіі нашай арганізацыі. В.В.Грычык – навуковы рэдактар беларускага арніталагічнага бюлетэню “Subbuteo” і галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Біялогія: праблемы выкладання», аўтар амаль 90 навуковых артыкулаў і кніг.
Шчыра віншуем з юбілеем і жадаем і надалей падтрымліваць вакол сябе высокі ўзровень дыскусій, атмасферу зацікаўленасці ведамі і мяккі гумар! Новых дасягненняў на карысць людзей і птушак!
Сто год!

Сябры і калегі

На здымку – Васілій Вітальевіч у в.Галавічполе на Шчучыншчыне пад час урачыстасцяў, прысвечаных 125ці годдзю акадэміка Тадэвуша Іваноўскага (Тадаса Іванаўскаса) на яго радзіме.

 

Comments

Святлана Адамовiч (госць) - 09.08.2010 - 11:18

Дарагі настаўнік! Са святам Вас, з пачэсным юбілеем! Дагэтуль з удзячнасцю ўспамінаю цудоўныя гады вучобы на біяфаку і Вашы ўрокі. Уласна, гэта дзякуючы ім (ды яшчэ некалькім Асобам) тыя гады і былі такія цудоўныя... Моцнага здароўя, усялякіх даброт, добрых людзей і птушак на Вашым шляху! Сто год!