Зранку туман, па 11 гадзінах сонейка і цяпло.
Насамрэч птушкі, вартыя ўвагі, пачаліся нашмат раней, чым я чакаў. А практычна на даху суседняга дому сьпяваў самец звычайнай рудахвосткі. Прыйшлося раскласьці трубу і зрабіць 3 фільмікі. Напэўна мой мінулагодні знаёмы, які карміў сваё птушаня-злётка як раз насупраць нашых вокнаў і я зрабіў яму і яго нашчадку безьліч фільмікаў і здымкаў.
Зранку туман, па 11 гадзінах сонейка і цяпло.
Насамрэч птушкі, вартыя ўвагі, пачаліся нашмат раней, чым я чакаў. А практычна на даху суседняга дому сьпяваў самец звычайнай рудахвосткі. Прыйшлося раскласьці трубу і зрабіць 3 фільмікі. Напэўна мой мінулагодні знаёмы, які карміў сваё птушаня-злётка як раз насупраць нашых вокнаў і я зрабіў яму і яго нашчадку безьліч фільмікаў і здымкаў.
Каля гатэлю Гродна зноў убачыў незвычайную карціну – густой хмарай ляталі сьвіргулі – каля 80 птушак, каля іх над дарогай і нашмат ніжэй яшчэ каля 20.
На азімых паміж Баранавічамі і Адамавічамі м у 15 ад дарогі пракрычаў некалькі разоў мой першы ў гэтым годзе драч, яшчэ адзін у квітнеючым азімым рапсе перад Адамавічамі. З палёў кавалкамі на дарогу выпаўзаў туман, але прагноз пагоды быў добры, і я рушыў далей.У старым садзе пасьля гэтай вёскі узрушана крычалі паблізу 2 круцігалоўкі. Адна з іх была м ў 10 ад мяне ў старой яблыні, я ледзьве здолеў знайсьці яе галаву сярод густой лістоты і націснуць на кнопку камэры, як яна літаральна праз 2-3 секунды пераляцела далей. У нізінцы перайшла дарогу казуля, а далей спачатку з засохлай маладой вярбы, а потым з вяршаліны хвойкі сьпяваў, седзячы, лясны сьвірстун. Я ўспомніў, што дагэтуль не маю яго на фільміках. І не гледзячы на рэшткі туману, прысьвяціў яму колькі фільмікаў. Шмат дзе сьпявалі салаўі, авяльгі і зязюлі. Вакол Загаран як заўсёды шчыльна сьпявалі свае гучныя песьні гуменныя стрынаткі. Але не яны прымусілі мяне падыйсьці да рэшткаў крэпасьці – я ўбачыў незвычанае. Каля абсалютна белай кабылы то стаяў, то хаваўся за яе абсалютна чорны конік! Я стаў падыходзіць да іх, каб зьняць зблізку гэты цуд прыроды і генетыкі, і тут з-за крэпасьці вылецеў першы ў гэтым годзе сокал-кабец. На добрай хуткасьці ён праляцеў ўздоўж Загаран на Навумавічы і хутка зьнік з вачэй. Паздымаўшы конікаў, якія маглі б быць тварам віскі Блэк&Уайт, я рушыў далей. Шлях мой ляжаў на Зарачанку, - я ў самым пачатку забыўся напісаць, што мэтай майго падарожжа быў новы для мяне і Гарадзеншчыны від – пара каменешарак, пра залёт якіх яшчэ ў суботу зранку мне патэлефанаваў Ох-Фогель. Але тады я быў у Менску, ў нядзелю йшоў добры дождж, і выбрацца на незвычайных кулікоў атрымалася толькі ў панядзелак. Я ведаў, што Ох-Фогель зноў паедзе на ачышчальныя сажалкі водаканалу (дзе былі кулічкі) зранку, каб паспрабаваць зняць іх, таму і несьпяшаўся. але каб не рабіць крук праз Улькаўцы і далейшыя фермы, я вырашыў зрэзаць праз поле. Азімыя выглядалі невысокімі і параўнальна сухімі. Як не стараўся падымаць ногі, хутка вада прайшла праз красоўкі і сэнсу падымаць іх больш не засталося. Перад тым, як я зьвярнуў на поле, адбылася сустрэча з цікавай птушкай, якую я не змог вызначыць. Яна негучна і невыразна сьпявала на провадзе недалёка ад лугавога ерчыка. Я зьняў яе спачатку м з 20, потым бліжэй. Але яна не стала чакаць і адляцела. Тады я і зьвярнуў на поле. Пра яе ідэнтыфікацыю гл. тут: Да Зарачанкі ўсё прайшло без прыгод. Калі ж я павярнуў у бок касьцёла ад суседняга дому выляцеў яскравы камячок – зімародак! І паляцеў праз дарогу у лес пры ручаіне. Калі стаў набліжацца да сажалак, патэлефанаваў фатографу, каб даведацца ці кулікі яшчэ засталіся і калі так, ці змог ён іх зафіксаваць на камэру. Ох-Фогель узрадавана сказаў, што каменешаркі яшчэ тут, здымкі адбыліся на адлегласьці нават м у 7, і што ён ужо зьбіраўся выходзіць са сваёй схованкі, але пачакае на мяне. З прыгодамі і яго пад наводзячыя парады я нарэшце дабраўся да правільнай сажалкі (правільна яе было б назваць адстойнікам лайна, а не сажалкай…) і праз негусты трысьнёг убачыў самца каменешаркі! Новы від! Здымаць не было магчымасьці, таму я пачаў прабірацца да бліжэйшага вялікага куста, але птушкі (баталёны і цякуны) мяне ўжо заўважылі і з крыкамі падняліся і адляцелі. Хутка выйшаў Ох-Фогель і шчасьлівы распавёў пра здымкі і на экране камеры паказаў некаторыя выдатныя вынікі. Прыйшоў мой час хавацца, каб паспрабаваць зьняць каменешарак на фільмік. У канцы адстойніка мы знайшлі дастаткова добры праход сярод кустоў, абламалі 1-2 галінкі каб зрабіць кругагляд для трубы большым і стаў чакаць. Першымі вярнуліся цякуны. Я зравбіў 2 ыільміка з гэтымі прыгожымі кулічкамі, але чакаў на каменешарак. Праз нейкі час я заўважыў і самца, і самку разам з баталёнамі на супрацьлеглым канцы сажалкі. У бінокль іх было параўнадьна добра бачна. Але здымаць іх не было магчымасьці – шматлікія галінкі не дазвалялі нават убачыць іх праз трубу. Час ляцеў, а здымаць акрамя кнігаўкі, якая перамяшчадася з аднаго канца адстойніка ў другі і часам ганяла і баталёнаў, і цякуноў, не было каго. Баталёнаў я таксама зьняў, а вось каменешарак больш не было. Прыйшоў час ісьці на аўтобус, а тут і яцкуны, спужаныя некім, адляцелі. Я выйшаў са сваёй схованкі і ўбачыў Мікалая Іванавіча, які пераўлязся з некім на супрацьлеглым беразе. Як аказалася, ён зранку хадзіў на сажалках Азота, але каменешарак не толькі не зьняў, але і не пабачыў. А размаўляў ён яшчэ з аднім бёдуотчарам і фотаанімалістам Жоржам Гулеўскім, які прыехаў толькі што і вырашыў застацца ў шалашы на беразе адстойніка да вечара. Па дарозе паўз іншыя адстойнікі мы зноў сустрэлі Ох-Фогеля, ён з задавальненьнем паказаў і МІ каменешарак на ўвесь экран. Вось так пара птушак сабрала на адным месцы чатыры бёдуотчара, кожны з якіх хацеў іх убачыць. Але не кожнаму пашанцавала нават і гэта. Як аказалася ўвечары, Жорж убачыў іх, але зьняць не змог. Мне таксама не ўдалося б убачыць новы для сябе від, калі б не дапамога Ох-Фогеля. Шчыры яму дзякуй! На здымках: зьверху самец баталёна лугавы ерчык вясковыя ластаўкі дрозд-піскун блэкЭНДуайт вось яно - простае беларускае шчасьце!- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 21.05.2009 - 00:31
отличная история! не
отличная история!
не поленился в деталях так подробно всё изложить. в "Кабец" её надо.
а, кстати, что-то давно он не выходит?
Harrier - 21.05.2009 - 11:11
In reply to отличная история! не by Oh-Voegel
Дзякуй! А жонка пачытала і
Дзякуй! А жонка пачытала і сказала што наадварот - зашмат дэталяў... Будзем вучыцца выдзяляць галоўнае...
Kiolk - 21.05.2009 - 15:57
In reply to отличная история! не by Oh-Voegel
Не так і даўно, усяго нейкіх
Не так і даўно, усяго нейкіх 3 месяца....
Але праца паціху ідзе... Дарэчы, наконт артыкулаў, калі ў вас ёсць цікавы матэр'ял і фотаздымкі, дык вы можаце смела дасылаць яго мне tyteishi@gmail.com і не чакаць, пакуль я папрашу Вас напісаць пра гэта...
Чым хутчэй назбіраецца матэр'ял, тым хутчэй ён выйдзе, таму і выхад яго ў пэўнай ступені залежыць і ад Вас...
Oh-Voegel - 21.05.2009 - 16:05
In reply to Не так і даўно, усяго нейкіх by Kiolk
я бы и рад чем-то помочь, но
я бы и рад чем-то помочь, но не знаю чем конкретно могу.
Kiolk - 21.05.2009 - 16:21
In reply to я бы и рад чем-то помочь, но by Oh-Voegel
Калі ёсць цікавая гісторыя
Калі ёсць цікавая гісторыя звязаная з птушкамі, ці не зусім, можна напісаць у рубрыку "Расповяды каля вогнішча", праўда там шмат фотаздымкаў не размесціш...
Як іншы варыянт, магу прапанаваць, фотаздымкам размясціць на цэнтральным развароце з невялікімі каментарамі, толькі трэба падумаць, як лепей гэта зрэалізаваць...
Oh-Voegel - 21.05.2009 - 16:23
In reply to Калі ёсць цікавая гісторыя by Kiolk
да, надо подумать...
да, надо подумать...