Менш нагоды да вычварэнстваў у рэстаранах

На пры канцы верасня харвацкія мытнікі прадухілілі вываз з краіны 627 мёртвых птушак, якіх хавалі за сядзенням сваёй машыны італьянскія паляўнічыя. Хутчэй за ўсё, птушкі мелі трапіць у рэстараны Італіі і Мальты.
 

Знойдзеныя мёртвымі птушкі, гэта, перадусім, лясныя свірстуны (Anthus trivialis) і палявыя жаўрукі (Alauda arvensis). Аднак многіх ахвяраў паляўнічых не было магчымасці вызначыць, бо яны былі ўжо ашчыпаныя. Кіраўнік групы паляўнічых быў прызнаны вінаватым і суд прызначыў яму 2 гады турэмнага зняволення з адтэрміноўкай на 5 год, штраф у 10 тысяч эўра і сканфіскаваць аўтамабіль.
Памер штрафу можа зрабіць уражанне, аднак варта ведаць, што вартасць забіваемых толькі ў краінах Паўднёвай Эўропы і скупаемых рэстаранамі кантрабандных вераб’іных птушак сягае 2-3 мільёнаў эўра штогод. Італьянцы найбольш упадабалі забіваць птушак у Венгрыі, Славеніі, Сербіі і Харватыі. Толькі на працягу 2000-06 гг. атрымалася прадухіліць вываз у Італію каля 100 тысяч мёртвых вераб’іных! Колькі кантрабандыстам атрымалася правезці – невядома.
Аднак ахвярамі паляўнічых становяцца не толькі дробныя птушкі. Так, у 2004 годзе мытнікі арыштавалі кіроўцу грузавіка, які хацеў вывезці на ім з Сербіі 38 тысяч перапёлак (Coturnix coturnix)! Гэта нашмат больш, чым ацэнкі памеру сербскай папуляцыі гэтага віду.
 

Паводле www.salamandra.org.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На здымку BirdLife Malta забіты паляўнічымі свіргуль.

На гэтую тэму:
Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак

Comments

 Ну, перепелки не такие уже и крупные птицы. И вообще, чего зря про Сербию и Хорватию писать? На себя надо посмотреть. У нас вывозят тех же бекасов, весной - уток с гусями и тетеревами. И никто никого за это не посадил. Потому как это выгодно государству, а значит и всем нам.

Павел Пинчук

 

Павел, пішы артыкул пра Беларусь - размесьцім.

І не трэба блытаць тых, хто пры ўладзе і ўсіх іншых. Гэта могуць быць зусім іншыя людзі з супрацьлеглымі інтарэсамі.

 В настоящее время у нас в стране (не только у нас, конечно, но у нас это проявляется особенно явно и гипертрофированно) понизился уровень общественной морали и дезориентировано общественное сознание. Это является результатом того, что более шестнадцати лет у нас царит такая модель двойственных стандартов, когда люди готовы, как в советские времена, забыть про совесть, порядочность, мораль, чтобы выжить и приспособиться.

П.с. Я вспоминаю, когда мы были студентами, были какие-то митинги, какой-то протест. И это при стипендии в 5 долларов ( а может благодаря ей). Сейчас же большинству вообще наплевать на все и вся - главное, чтобы не уволили, не отчислили, не лишили премии, начальника за тебя чтобы не поругали.

П.п.с. Фраза в самом начале не моя, конечно. Я ее интерпретировал для нашей действительности.

Што ёсьць - то ёсьць. Чым даўжэй гэта будзе працягвацца, тым цяжэй будзе пратэставаць.  Нават супраць дробных рэчаў і падзей.