Прэзентацыяй пра вандроўку ў Індыю “Индия — страна контрастов” Дзяніс Кіцель адчыніў новы сезон (2010/2011) “Заалагічных чацвяргоў”. Акрамя гэтага, Дзяніс распавёў пра праблему выкарыстання празрыстых супрацьшумавых экранаў уздоўж дарог, і як мінімізаваць колькасць птушак, што разбіваюцца аб іх.
Сустрэча ладзілася ў РЭЦДЮ 14 кастрычнкіа і сабрала шмат удзельнікаў розных узрастоў. Шматлікія пытанні і эмацыйныя рэакцыі на прэзентацыю Дзяніса паказалі, што дадзеная тэма прыйшлася ўсім да спадобы.
Заалагічыня чацвяргі, як мерапрыемства ўзнікла яшчэ ў мінулым стагоддзі, па ініцыятыве Шклярова Леаніда Паўлавіча, дацэнта кафедры заалогіі Белдзяржуніверсітэту. На іх прадстаўляліся вынікі палявога сезону, цікавыя факты з жыцця птушак, справаздачы аб вандроўках у іншыя краіны.
Упершыню ў гэтым годзе вы зможаце пазнаёміцца з мультымедыйнымі матэр’яламі заалагічых чацвяргоў на сайце birdwatch.by.
View more presentations from Yaugen Slizh.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 15.10.2010 - 16:26
Дзякуй, цікава! Прэзентацыя
Дзякуй, цікава! Прэзентацыя (на жаль, без аўтарскіх каментараў у жывую) прыемная. Спадзяюся, што атрымаецца яе паглядзець у аўтарскім выкананьні ў Горадні ў сярэдзіне лютага -2011 на нашай абласной канферэнцыі. Нешта здарылася толькі з адным слайдам пра папуг.
Кіолк, а колькі было людзей і колькі з іх напісалі, што прыйшлі на сустрэчу дзякуючы банеру?
aistok - 15.10.2010 - 16:58
In reply to Дзякуй, цікава! Прэзентацыя by Harrier
Замечательно! Теперь можно о
Замечательно! Теперь можно о "Зоочетвергах" узнать подробно и слайды посмотреть. Молодцы, так держать!