Віншуем Сяргея Чарапіцу з юбілеем!

Адзін з самых актыўных фатографаў-анімалістаў Гарадзеншчыны - Сяргей Чарапіца - 4 лютага адзначыў сваё 50-ці годдзе.
Сяргей усе выходныя са спрыяльным надвор'ем праводзіць у пошуках аб'ектаў здымак у дзікай прыродзе. Нават свой водпуск ён прымяркоўвае да вясны, каб сустракаць яе разам з птушкамі, якія вяртаюцца да нас з выраю.

Ён прыроджаны натураліст, які не толькі выдатна ведае прыроднае навакольле Гродна і птушак, якіх можна тут сустрэць у любую пару году, але і звяроў, і амфібій, і рэптылій, і насякомых.


Шмат яго выдатных здымкаў апублікаваныя ў розных часопісах і кнігах, прысвечаных дзікай прыродзе нашай краіны, а з мінулага году яго майстэрства могуць ацаніць у Галерэі і наведвальнікі нашага сайту.


Новых добрых уражанняў і сустрэч з нашымі меншымі братамі і сёстрамі, новых выдатных здымкаў!
 

Сто год!
Сябры і калегі


На здымку Паўла Пінчука Сяргей успамінае пачаткі Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак на 15годззі ЗБТАП

Comments