Віншуем!

   У пятніцу, 5 чэрвеня, у Нацыянальнай акадэміі навук абіралі акадэмікаў і членаў карэспандэнтаў. Каб стаць акадэмікам, трэба набраць дзве траціны галасоў, прычым за акадэмікаў галасуюць толькі акадэмікі, а за членаў карэспандэнтаў — і акадэмікі, і члены карэспандэнты.
Такім чынам членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў абраны орнітолаг, прафесар і доктар біялагічных навук Міхаіл Яфімавіч Нікіфараў, дырэктар навукова практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах.


Міхаіл Яфімавіч – адзін з заснавальнікаў сучаснай плыні беларускай орніталогіі, аўтар некалькіх кніг і шматлікіх навуковых артыкулаў, навуковы кіраўнік некалькіх кандыдатаў навук і яшчэ не абароненых орнітолагаў, шматгадовы дырэктар Інстытуту заалогіі НАН Беларусі і кіраўнік лабараторыі орніталогіі, першы прэзыдэнт грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Беларусі” (цяпер называецца ГА“Ахова птушак Бацькаўшчыны”) і сябра Цэнтральнага Савету гэтай арганізацыі.
Усяго ў Беларусі з’явіліся 11 новых акадэмікаў і 24 члены карэспандэнты.
Шчыра віншуем з чарговым прызнаннем навуковага асяроддзя і зычым далейшых поспехаў на карысць птушак і людзей!
 

Comments