Могілкі Маларыты

10.06.2009 - 23:52 | biot

     Прыехаў дадому ў Маларыту. Сення здаваў экзамен, праз некалькі дзен зноў тое самае, таму глядзець на птушак атрымоўваецца не вельмі часта і часцей запланавана, чым выпадкова. Калі ж сустрэчы загадзя не плануеш, усе значна цікавей!

     Не гледзячы на тое, што зараз летняя пара, я такі умудрыўся захварэць і зараз размаўляю “праз нос”,  тэмпературу (напэўна, няма такога слова ў беларускай мове, прабачце!), вяду бойку з галаўным болем і ў вогуле адчуванне не з лепшых, якія мне давадзілася адчуваць...

Калі хварэеш, дактары прапануюць бываць больш на свежым паветры. Вось я і выйшаў прайсцісь... Толькі што скончылася навальніца і я вырашыў, што водор азону паспрыяе майму хутчэйшаму выздараўленню.

Як бы гэта не гучала, але я ішоў у бок старых могілак... Цікавае гэта месца... Адно з старэйшых у Маларыце. Тут растуць шматвекавыя дубы і заўседы шмат птушак.

Самымі цікавымі і таямнічымі жыхарамі могілак з’яўляюцца совы... Калісьці ў дзяцінстве я верыў, што гэта былі пугачы, калі ж пазнаеміўся з арнітолагамі, то яны сказалі мне, што гэта звычайныя вушастыя совы. Вось так і руйнуюцца  дзіцячыя мары...

Калі я пабачыў у Беларусі і пугача, і амаль усіх астатніх соў, прыйшлося мірыцца. Так, на маларыцкіх могілках увесь час жылі вушастыя совы.

Кожны год с той пары я шукаю тут іх гнезды. І знаходзіў усяго два разы, у старым гнязде грака  і ворана. Увесь астатній час яны выводзілі птушанят без майго прамога ўдзелу.

Гэтым вечарам я ішоў, размаўляў с кімсці па тэлефоне і пачуў знаемы піск (напэўна, не памылюся, калі напішу “піск, знаемы з дзяцінства”). Гэта былі птушаняты соў. За гады майго існавання ў Маларыце месным жыхарам прыйшлося шмат бачыць дзіўнага і неаб’ясняльнага, таму і на гэты раз я вырашыў не губляць дарма час і проста пайшоў напрамкі праз чыісці агароды і падворкі на голас птушанят.

А тыя і не хаваліся. Канешне, больш інтрыгуючым быў бы мамент, калі б я  абыскаўся іх на працягу некалікіх гадзін, увесь перамазаўся і вымак... Але... гэтага не было. Я проста выйшаў да адзінокай бярозы і пабачыў тры мурзатыя пухнатыя корчыкі, якія вярцелі галовамі, крыўляліся, пішчалі. Яшчэ адзін сядзеў на верхавіне яблыні ў суседскім садзе. Непадалек на антэне сядзела іх мама і пры маім прыбліжэнні (а стаць я вырашыў непасрэдна пад імі) стала шыпець і варчаць. І тут, не хвалюючыся ўвогуле аніяк, прыляцеў самец з кормам у кіпцюрах, сеў каля самага галоднага напэўна птушаня, схапіў корм клювам і перадаў яго малому. Той адразу схапіў грызуна нейкага (штосьці маленькае, але доўкахвостае, напэўна, дамовая мыша), пагумоляў яго ў клюве, потым пераклаў у кіпцюры і пераляцеў на суседняе дрэва.

Я стаяў у нейкім захапленні. Па-першае, было яшчэ значна святло,  а самец ужо прыляцеў з кормам, па-другое, ен носіць яго у кіпцюрах, па-трэцяе, я такое назіраў упершыню...

 

Каментары

Kiolk, гэтую саву я здымаў у прошлым годзе, седзячы на вышыні 10 метраў на дрэве ў весцы Ляхаўцы Маларыцкага р-на. Гэтая самка вырасціла 4 птушаняты ў старым гняздзе сарокі. А на палянцы пад дрэвам пазатым годам вывела птушанят пара чорнагаловага ерчыка.  Вось такія ў нас есць месцы!