Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Амялушкі і амяла: "...і стол, і дом..." - частка І

амялушка

Гэта стала маёй другой сустрэчай з амялушкамі (Bombycilla garrulus) гэтай зімой і не толькі самай працяглай - я правёў побач з імі не менш за гадзіну, але і адной з самых нечаканых. 

Як і ў мінулы раз ва ўсім была вінаватая крама -  я апынуўся ў патрэбны час у патрэбным месцы проста таму, што там і тады пайшоў на закупы. Перад крамай з боку аднаго з дворыкаў я пачуў выразнае свірысценне і з радасцю ўбачыў некалькі амялушак на бярозе, якая была ўся ў рознага памеру шарыках-кусціках амялы. Фоціка з сабой не было і зрабіўшы закупы, я хутка вярнуўся дахаты і ўжо падрыхтаваны да назіранняў, спадзяваўся што амялушкі дачакаюцца мяне калі не тым жа дрэве, дык на іншых - навокал ў радыюсе сотні-другой метраў былі ііншыя дрэвы з кусцікамі - і ягадамі - амялы.

Але дарма я хваляваўся  - птушкі, якіх было прыкладна 30, засталіся на той самай бярозе. Хаця яна не была надта высокай, вырасла без канкурэнцыі з іншымі дрэвамі ў вялікім двары і таму атрымалася раскідзістая. А амяла, якую 'рассадзілі' раней і  працягвалі гэта рабіць амялушкі, багата ўрадзіла на розных па вышыні і таўшчыні галінах дрэва. Таму і птушкі мелі вялікі выбар ягад і на знешнім баку кустоў, і ўнутры, чым ахвотна карысталіся:

Самае дзіўнае было ў тым, што птушкі і не думалі нікуды перамяшчацца з гэтай бярозы і час ад часу елі на ёй, і адпачывалі  і рабілі яшчэ адну неабходную рэч, пра якую будзе ў працягу гэтай гісторыі. Ніколі раней я нічога падобнага не бачыў - звычайна спажыванне ягад амялы ці рабіны адбываецца параўнальна хутка, максімум некалькі хвілін і птушкі спачатку некалькі першых, а потым паступова іншыя і, нарэшце, самыя галодныя, адлятаюць далей. Тут жа ўсё было стабільна і гэта, канешне, здіўляла.

Працяг будзе

Гродна, 24-02-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Паеўшы насенне амелы, птушкі «заразяць» многія дрэвы гэтай раслінай-паразітам. Цікава, на здымку відаць, як цягнецца ўніз, клейкае рэчыва ягад амелы - вісцін - з насеннем. Добрыя атрымаліся фатаграфіі.

Тэарэтычна - так. Але ў гэтым выпадку птушкі акрамя гэтай бярозы і сасны побач (на якой гэты від амялы не прарасце), нікуды не сядалі.

Так што больш заражанай амялой можа стане толькі гэтая бяроза.