Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Амялушкавыя гісторыі. Частка ІV: Налёты на рабіну

амялушка

Працяг. Ранейшыя фота-гісторыі тут: І, ІІ і ІІІ.

Хуткія налёты амялушак (Bombycilla garrulus) як на яшчэ пазасталыя амаль некранутымі гронкі з ягадамі рабіны, так і на ўжо амаль абчышчаныя птушкамі, працягваліся. Тыя з амялушак, якія праглыналі 'сваю порцыю', адразу рабіліся вышэйшымі за кошт таго, што праглочаныя імі ягады яўна не ўсе і не адразу траплялі ў страўнік і прымушалі трымаць шыю выцягнутай (гэта добра бачна на першым і апошнім вертыкальных здымках, але таксама і на іншых) . Ягады, якіх, здавалася б, было на гэтай рабіне столькі, што магло б хапіць драздам і гілям да канца зімы, знікалі на маіх вачах:

З-за таго, што амялушак сядала на рабіну шмат, ды яшчэ і на рознай вышыні, было цяжка вырашыць, якіх з іх варта здымаць у той ці іншы момант і на якім зуме гэта лепш рабіць. Аднак гэтая ж акалічнасць і выратавала мяне - пастаянна з'яўляліся ўсё новыя і новыя мадэлі, якія 'пазавалі' штораз іначай.

Праз некалькі хвілін да амялушак далучыліся дзве самкі гілёў (Pyrrhula pyrrhula), аднак яны ні хуткасцю ў спажыванні насення з ягад, ні тым больш колькасцю, не маглі канкураваць з амялушкамі і хутка адляцелі. 

Працяг ТУТ.

Гродна, 07-11-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары