Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Белалобая гусь: Засталася (

Мінуў тыдзень  пасля таго, як я першы раз убачыў гэтую маладую белалобую гусь (Anser albifrons) на Нёмане ў цэнтры гораду. Спачатку я думаў, што яна не падранак і толькі па нейкай іншай прычыне адстала ад сваіх пад час міграцыі на зімоўку ў Заходнюю Еўропу. Яна старалася трымацца побач з качкамі-крыжанкамі і калі на наступны дзень я яе на нашым беразе не ўбачыў, то падумаў, што яна адляцела.

Але я памыліўся. Праз два дні гусь ізноў была каля нашага берагу ракі і жадна ела карані водных раслін:

А сёння я сустрэў яе ўжо адну, качак нідзе паблізу не было і гусь адпачывала і чысцілася даволі далёка ад месца першай сустрэчы, але ізноў на нашым беразе ракі. Потым яна пабегла і не пераляцела, а 'падляцела' вельмі нізка над вадой - у яе яўна праблема як мінімум з адным крылом і яна наўрацці можа нармальна лятаць(

А з-за таго, што змяніла паводзіны - зараз ёй таварыства качак ужо непатрэбнае і з-за таго, што можа перабірацца пад іншы бераг, я лічыў, што яна адляцела.

Хутчэй за ўсё, застанецца на зімоўку.

28-11-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі