Дакументацыйныя здымкі
Сказаць, што я здзівіўся калі ўбачыў насупраць дому, у якім жыву, гэтую маладую шэрую варону (Corvus (corone) cornix), гэта амаль нічога не сказаць.
Спачатку я думаў, што яна ўжо сама дае сабе рады, негледзячы на ўзрост. Але яна праляцела метраў 30, паказала ў палёце амаль цалкам белыя крылы і села каля дарослай вароны, якая выглядала афарбаванай нармальна. Тая нешта знайшла на газоне і яўна не хацела адразу дзяліцца з моладдзю. А тут падляцела яшчэ адна, таксама маладая і таксама з белымі плямамі на крылах, толькі плямы,здаецца, былі меншага памеру.
Стала зразумела, што або другая варона з пары мае нешта падобнае, або гэтае белае нейкім чынам ад знешне нармальных бацькоў перадалося птушанятам.
Не менш цікава, што гэтыя вароны яўна не мясцовыя - прынамскі я іх тут бачыў першы і астатні раз, а тых, хто гняздуюць навокал прыкладна ў радыюсе 1 км я бачыў і ведаю, што сярод іх такіх не было.
Гродна, 25-07-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 30.07.2021 - 14:46
Вось гэта да! Ды i левае і…
Вось гэта да! Ды i левае і правае крыло з белым пер'ем!
Часам гэта з'ява не мае дачынення да генетычнай мутацыі афарбоўкі і з'яўляецца следствам парушэння метабалічных працэсаў (аліментарная недастатковасць) у арганізме ў перыяд фарміравання і росту пяра. Выбеливание апярэння адзначаецца ў першую чаргу ў сінантропнымі відаў птушак, асабліва ў першагодкаў (шэрыя вароны, галкі, гракі, шпакі, дамавікі вераб'і).
Калі ж казаць менавіта пра лейкiзм, у тым ліку няпоўным (частковым) лейкiзме, то як і любая мутацыя, ён часцей за ўсё праяўляецца ў папуляцыях сінантропнымі птушак, дзе мае месца імбрыдынгу і "назапашванне" генаў у папуляцыі. Досыць часта назіраецца ў аселых груп гарадскіх птушак, якія штогод займаюць адну і тую ж гнездавую \ кармавую тэрыторыю...
Вось, каўка, знятая ў чэрвені 2021 г. ў парку. Лейкiзм або парушэнне абмену рэчываў ?!
Harrier - 30.07.2021 - 16:39
In reply to Вось гэта да! Ды i левае і… by pva
Так і ёсць - абодва крыла…
Так і ёсць - абодва крыла былі сіметрычна амаль цалкам белыя.
Дзякуй за разгорнуты і падрабязны каментар.
svetlana vranova - 30.07.2021 - 16:58
Dzima, vydatnyja foty! …
Dzima, vydatnyja foty!
Takija roznyja bielyja plamy vielmi časta sustrakajucca u kavak. U hrakau krychu mienš časta, alie taksama byvajuc.
Tamu čamu b nie taksama u varon? Kožnaja takaja ptuška cikavaja :-)
A u nas (Čechija, horad Pardubice)
usiu zimu (apošnim razam 30.03.2021) sustrakali i fatahrafavali takuju vos dzivosnuju prahažosc u pary z narmalna ufarbavanaj.
Harrier - 30.07.2021 - 18:16
In reply to Dzima, vydatnyja foty! … by svetlana vranova
Не думаў, што белая каўка з…
Не думаў, што белая каўка з блакітнымі вачыма яшчэ прыгажэйшая за нармальную.
arktous - 30.07.2021 - 19:19
In reply to Dzima, vydatnyja foty! … by svetlana vranova
Какая-то фантастическая…
Какая-то фантастическая птица, да и выглядит красавицей!