Дакументацыйныя здымак + 2 VIDEO
Сёньня на Нёмане каля в.Дзекалавічы (Гарадзенскі раён) нам пашчасьціла назіраць новы від для ўсіх нас у Беларусі - нырка-сьвірка (Melanitta fusca).
Сьвіркі трымаліся 2 групамі - ў адной было 3-5 птушак, у другой - 20, пры чым у другой каля 5 качак былі плёсаўкамі (Aythya marila).
Адлегласьць і вечаровае сьвятло не дазволілі зрабіць лепшую дакументацыю, але на відэа добра бачны характэрныя для віду рысы (хаця і не ўсе з іх супадаюць з тым, што намалёвана ў вызначальніках (!).
Здымак і другое відэа зроблены праз трубу (=digiscoping) з павелічэньнем х40, першaе відэа - з павелічэньнем х20.
02-12-2012, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 04.12.2012 - 01:22
Толькі што шведзкі калега
Толькі што шведзкі калега напісаў, што мы маглі насамрэч бачыць азіяцка-амерыканскі від або падвід - The White-winged Scoter (Melanitta deglandi) or (Melanitta fusca deglandi). Так што справа з вызначэньнем гэтых качак не скончаная!
Заўтра выкладу яшчэ адно іх відэа.
Harrier - 04.12.2012 - 14:48
In reply to Толькі што шведзкі калега by Harrier
Вось яшчэ адно відэа гэтых
Вось яшчэ адно відэа гэтых качак, больш сьветлае:
http://youtu.be/NMg0D4DH6zw
Kiolk - 04.12.2012 - 17:13
In reply to Вось яшчэ адно відэа гэтых by Harrier
Калі я правільна зразумеў,
Калі я правільна зразумеў, гэтыя два віды адрозніваюцца па форме дзюбы і колеру плямы на ёй. У White-winged Scoter дзюба мае гарбінку (ад гэтага і паходзіць рус.наз. "Горбоносый турпан") і ружовую афарбоўку, у той час як у Velvet Scoter дзюба мае жоўтую афарбоўку.
крыніца: http://birdingfrontiers.com/2011/06/12/american-white-winged-scoter/
Калі мы назіралі за гэтымі птушкамі, то я адзначаў, наяўнасць жоўтага колеру на дзюбе, таму я больш схіляюся да варыянта з Velvet Scoter.
Дарэчы White-winged Scoter адзначана ў Нарвегіі, Фінляндыі ды ў Полшчы.
Harrier - 04.12.2012 - 21:26
In reply to Калі я правільна зразумеў, by Kiolk
Справа не толькі ў колеры
Справа не толькі ў колеры дзюбы, але і ў белай пляме на галаве - пляма была параўнальна вялікая, - гэта бачна на відэа, а ў (зв.) сьвіркоў яна малая. А на такой адлегласьці і аранжаватая дзюба можа выглядаць жоўтай.
Kiolk - 05.12.2012 - 11:15
In reply to Справа не толькі ў колеры by Harrier
Чаму на такой адлегласці
Чаму на такой адлегласці ружовае павінна пераўтварацца ў жоўтае, а белыя плямы, якія адрозніваюцца толькі на некалькі мм2 (што ў дарослых птушак, так і ў маладых) павінны добра адрознівацца па памеры? Таму з таго што ёсць, май асабістае меркаванне, што гэта нырок-свірок.
Harrier - 05.12.2012 - 12:36
In reply to Чаму на такой адлегласці by Kiolk
Дзякуй за дыскусію! Варта
Дзякуй за дыскусію! Варта было канчаткова ўпэўніцца ў вызначэньні. Я таксама за (зв.) сьвірка.